Грамадства99

Андрэя Бандарэнку пераводзяць са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму

Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку пераводзяць са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму. Такое рашэнне было прынята 17 снежня на выязным судовым пасяджэнні ў папраўчай калоніі № 17 Шклова ў сувязі са «шматлікімі парушэннямі» рэжыму.

Андрэй Бандарэнка быў стваральнікам і кіраўніком інфармацыйна-асветнай установы «Платформа» і культурна-асветнай установы «Платформ інавейшн», якія займаліся абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі. 12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым па трох частках артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства) і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

У папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, куды з самага пачатку трапіў Бандарэнка, у яго ўзніклі сур'ёзныя канфлікты са зняволенымі, у сувязі з чым праваабаронцу перавялі ў Шклоў. Аднак і ў шклоўскай калоніі яму прысвоілі гэтак званы «нізкі статус». Бандарэнка неаднаразова прасіў адміністрацыю калоніі змясціць яго ў бяспечнае месца. Такім месцам, як правіла, быў штрафны ізалятар.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары65

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

Пентагон апублікаваў другую частку рассакрэчаных матэрыялаў пра НЛА4

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары65

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць