Музыка

Navi. Новы год тут, новы год там! (прэм’ера)

Гурт Navi прадставіў прадставіў новую песню, запісаную для праекту «Белсату» ды tuzin.fm «Новае пакаленне на Новы год».

«Нам вельмі хацелася перадаць цёплыя і пазітыўныя пачуцці, завязаныя з гэтым святам. У Новы год чалавек павінен адкінуць усё дрэннае, што адбывалася за год, пакінуць у думках толькі лепшае, выказаць падзяку за гэта і накіравацца ў Новы 2016, перагарнуць старонку!», – кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук. Адмыслова для праекту «Новае пакаленне на Новы год» яны напісалі зусім новы твор. Меркавалася, што Navi праспяваюць яго разам з спеваком Юзары, прадстаўніком Беларусі на сёлетнім конкурсе «Еўрабачанне». Музыкі правялі нават некалькі рэпетыцый і былі гатовыя да запісу, але за дзень да здымак, Юзары нечакана адмовіўся ад удзелу ў праекце. Спявак патлумачыў гэта тым, што мае кантракт з Белтэлерадыёкампаніяй.

Але песня без Юзары нічога ня страціла – Navi самі нішто з сябе дуэт. Арцём іКсюша з нецярпеннем чакаюць Новы год, які вельмі любяць. «Наагул, склалася традыцыя апошнім часам адзначаць Новы год у іншых краінах, але пры гэтым абавязкова вяртацца дамоў! Мінулы год сустрэлі ў Барліне, напрыклад. Нам цікава глядзець як адзначаюць гэтае свята іншыя ды самім весяліцца!», – кажуць музыкі.

Песня «Новы год» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат» ды на сайце belsat.eu. Пачатак эфіру ў 23.15 (па беларускім часе).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць