Беларуска Вікторыя Азаранка пасля перамогі на турніры ў аўстралійскім Брысбэне паднялася з 22-га на 16-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА). На сённяшні дзень у актыве найлепшай беларускай тэнісісткі 2745 ачкоў.
У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая займае 72-е месца, маючы 835 заліковых балаў. У Аляксандры Саснович 610 ачкоў і 106-я пазіцыя.
Першая дзясятка ўпершыню абноўленага сёлета рэйтынгу WTA выглядае так:
1. Серэна Уільямс (ЗША) — 9945 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) — 5880,
3. Гарбін Мугуруза (Іспанія) — 5200,
4. Агнешка Радваньска (Польшча) - 4670,
5. Марыя Шарапава (Расія) - 4542,
6. Петра Квітава (Чэхія) - 4111,
7. Ангеліка Кербер (Германія) - 3710,
8. Флавія Пенета (Італія) - 3621,
9. Люсі Сафарава (Чэхія) - 3590,
10. Вінус Уільямс (ЗША) - 3511.
Роўна праз тыдзень, 18 студзеня вядучыя тэнісісты планеты ў Мельбурне стартуюць у першым у гэтым сезоне турніры серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, агульны прызавы фонд якога складзе $32 млн. Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open двойчы запар — у 2012 і 2013 гадах.
Каментары