Мінскі абласны суд прыгаварыў былога начальніка Ашмянскай мытні да 7 гадоў калоніі за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.
Абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў, з пазбаўленнем спецыяльнага звання дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
З былога начальніка мытні ў даход дзяржавы таксама будзе спагнана за незаконнае ўзбагачэнне больш Br238 млн.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.
Каментары