Спорт44

Гандбол. Беларусы выйшлі ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы + расклад новых гульняў

ehf-euro.com

Зборная Харватыі выйграла ў заключным матчу групавога турніру ў Ісландыі з лікам 37:28, і дзякуючы гэтаму беларусы, якія прайгралі ўчора Нарвегіі (27:29) выйшлі ў асноўны раўнд ЧЕ па гандболе. Турнір праходзіць у Польшчы.

Выніковае становішча пасля 3 гульняў: Нарвегія — 4, Харватыя — 4, Беларусь — 2, Ісландыя — 2.

Нарвегія вышэй за Харватыю, а Беларусь за Ісландыю — за кошт асабістых сустрэч.

У наступным раўндзе будзе створана дзве групы па шэсць камандаў.

ehf-euro.com

Беларусы будуць у групе 1 разам з ранейшымі партнёрамі Нарвегіяй і Харватыяй, а таксама з Францыяй, Польшчай, Македоніяй.

Папяпрэдняе становішча: Польшча, Нарвегія — 4, Харватыя, Францыя — 2, Беларусь, Македонія — 0.

У беларусаў — нуль, бо вынік матча з Ісландыяй не залічаны — супернікі не выйшлі ў наступны раўнд, а Харватыі і Нарвегіі нашы прайгралі. Будзе нялёгка.

Беларусы згуляюць з Францыяй (21 студзеня, 20:15), Польшчай (25 студзеня, 22:30), Македоніяй (27 студзеня, 18.00).

Матчы пройдуць у Кракаве.

У паўфінал выходзяць дзве каманды, але зборныя, што зоймуць 3 і 4—я месцы ў групе, згуляюць у матчах за 7-е і 8-е месцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе17

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў3

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек1

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»1

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

Беларуска выйграла падарожжа за 12 тысяч рублёў і вырашыла яго прадаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе17

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць