Музыка

«Басовішча» пераязджае ў Мінск. На адзін дзень

19 лютага ў клубе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых год і гасцей з Польшчы. Як і на самое «Басовішча», уваход будзе вольным!

22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца 27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Аднак, яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску. «Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас», – кажа старшыня БАСу Ганна Пякарская.

У паўфінальным конкурсе «Адборышча» возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім «Басовішчы». Таксама запланаваныя адмысловыя сэты гасцей – пераможцаў «Басовішча-2015» гуртоў TonqiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту Warsaw Balkan Madness (PL), які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-Ўсходняй Еўропы.

Канцэрт пройдзе ў новым мінскім клубе «Ілі», які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасьці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі). Пачатак у 16.00 – і да самай ночы. Уваход – вольны.

«Басовішча» – найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 года. Цяпер яго ладзяць дзеці тых беларусаў Польшчы, якія калісці распачыналі рух. У розныя гады у конкурсе маладых гуртоў тут перамагалі «Мясцовы час», «КальЯн», Deviation, Znich, Rima, Partyzone, Zero-85,:B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, «Глюкі», Akute ды іншыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль2

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе2

Рост цэн на срэбра прымусіў папулярнага вытворцу ювелірных вырабаў Pandora перайсці на плаціну1

Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі3

Самы дарагі дом у студзені купілі ў мінскай Зацані1

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца6

Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль2

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць