Грамадства11

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў падчас сустрэчы з калектывам аднаго з прадпрыемстваў падзяліўся планамі рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Беларусь» у Віцебску. Гэты гандлёвы цэнтр настолькі моцна пацярпеў ад пажару ў снежні 2024 года, што проста рамантаваць яго прызналі немэтазгодным.

Замест старога будынка вырашылі стварыць цалкам новы гандлёва-забаўляльны цэнтр.

«Гэта будзе сучасны шматфункцыянальны будынак. Ключавая канцэпцыя — стварэнне дынамічнага, жыццяздольнага і сацыяльна значнага аб’екта, які будзе функцыянаваць у рэжыме 24/7. У шматфункцыянальным будынку размесцяць гандлёвыя і офісныя памяшканні, гатэль, кінатэатр, фудкорт, рэстаран, памяшканні сэрвіснага абслугоўвання і дзіцячы забаўляльны цэнтр», — заявіў Аляксей Героеў.

Вялікі пажар у ГЦ «Беларусь» у Віцебску здарыўся 13 снежня 2024 года. Тады загарэўся першы паверх будынка. У выніку эвакуявалі 215 чалавек, а для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 21 адзінка тэхнікі і 90 супрацоўнікаў МНС. Агнём былі ахопленыя прыкладна 2000 квадратных метраў, а ліквідаваць яго ўдалося толькі каля 21:00 пасля больш чым чатырох гадзін працы.

У выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек. Папярэдняе расследаванне выявіла шмат парушэнняў правіл пажарнай бяспекі. Былі знойдзены праблемы ў электрасетках, незаконныя перапланіроўкі крам і шэраг іншых недахопаў.

Каментары1

  • лепей яшчэ ферму пабудаваць
    06.02.2026
    нешта шмат святла ужывае ГЦ, камусьці не спадабаецца

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць