Грамадства66

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год

Дэмакратычная лідарка Беларусі завітала на праект «Ператром з Халезіным». Што праўда, запіс праграмы адбыўся не на кухні ў Мікалая Халезіна, а ў рэстаране ў Варшаве. Яны елі мядовік.

Скрыншот відэа «Ператром з Халезіным»

Мікалай Халезін спытаў Святлану Ціханоўскую, кім бы яна хацела быць, каб не здарыўся 2020 год.

Святлана ў 2020‑м не працавала, глядзела дзяцей, асабліва шмат увагі патрабаваў сын Карней, які меў праблемы са слыхам. Але дзеці падраслі, а што далей, спытаў Мікалай Халезін.

«Я была б настаўніцай», — адказала Ціханоўская і патлумачыла: «Ты ведаеш, я не дастаткова амбіцыйная. У мяне няма ніякіх звышідэй. Сяргей ён такі рухавік».

«Але з тваёй працаздольнасцю ты б дабілася поспехаў», — запярэчыў Мікалай.

«Але я не маю такіх амбіцый, — паўтарыла Святлана Ціханоўская. — Я такі чалавек, якому добра, калі людзям добра, каб усім было зручна і добра. Я шмат укладвалася ў дзяцей. Вясной 2020 года, калі быў кавід, я стала выкладаць у адной анлайн-школе англійскую мову, надзвычай любіла, а я ж адказная. У мяне ж быў перапынак 10 гадоў, потым дала нейкае дэбільнае інтэрв'ю, а затым давяла ўрок, бо была вельмі адказная. І тады была ўпэўненая, калі яшчэ Сяргея не пасадзілі, што з верасня пачну працаваць, увайду ў рабочы рытм».

Святлана Ціханоўская скончыла ў 2004 годзе Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «замежныя мовы» (англійская, нямецкая).

Каментары6

  • Žvir
    07.02.2026
    "...дала нейкае дэбільнае інтэрв'ю", - heta wasted/ faulty speech, stupid/ kolkhoz`s expression.

    Pryklad uzajemnaha "abahaščennia" viedami, ad nastaūnicy - vučniam, alie i ad vučniaū nastaūnicy nieštačka pieradalosia... :))))

    Tamu ja i kazaū, mova palitykaū/ mova dyplamatyi pieražyvaje renesans. :)
  • Žvir
    07.02.2026
    1, chto nia chodzic z kapanicaj - toj hultaj !
  • посчасливилось
    08.02.2026
    рассказала, кем бы хотела работать, если бы не посчастливилось не работать

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць