Здарэнні22

Суд над акцёрам Купалаўскага тэатра Арцёмам Бародзічам. Дзень другі

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы акцёра Тэатра імя Янкі Купалы Арцёма Бародзіча, які абвінавачваецца ў незаконным абароце наркатычных сродкаў (марыхуаны). Яму пагражае пазбаўленне волі на 5—8 гадоў. У першы дзень судовага працэсу Арцём Бародзіч прызнаў, што рэгулярна ўжываў марыхуану цягам шасці гадоў, але не распаўсюджваў яе.

15:13

Адвакат заявіла хадайніцтва зноў азнаёміцца з рэчавымі доказамі. 

Абвешчаны перапынак да аўторка.

15:07

Суддзя зачытаў адвакатцы адказ з часці пагранічнага спецназа 1250, байцы якой затрымлівалі акцёра. «У дачыненні да Бародзіча аператыўная справа ў часці 1250 не заводзілася», — кажа суддзя.

Праз гэта адвакатка просіць праверыць, ці правамоцным было завядзенне справы супраць Бародзіча пагранічнікамі.

Таксама адвакат зачытвае заслугі Бародзіча — пералічвае спектаклі, дзе той граў, краіны, у якіх выступаў. Кажа, што былі выпадкі, калі Бародзіч не мог выступаць у пэўнай пастаноўцы праз прыватныя прычыны — такія пастаноўкі даводзілася адмяняць, бо яго немагчыма было замяніць. Суд далучыў гэтыя характарыстыкі да справы.

14:40

Фатаграфаваць у судовай зале забаронена. Бародзіч выглядае даволі бадзёра.

14.29

У якасці сведкі выступае эксперт, які праводзіў экспертызу знойдзенай у Бародзіча марыхуаны. Ён адказвае на пытанні адвакаткі наконт параметраў наркатычнага рэчыва.

***

Суд над Арцёмам Бародзічам. Акцёра Купалаўскага прыйшоў падтрымаць амаль увесь калектыў тэатра. Дзень першы

Арцём Бародзіч абвінавачваецца па ч.2 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму пагражае пазбаўленне волі на 5—8 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

У кастрычніку 2015 года Бародзіч быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у сябе ў кватэры. У яго знайшлі 26 грам марыхуаны. Пакуль ішло расследаванне, акцёр заставаўся на волі, іграў у спектаклях. Аднак затым яго дзеянні перакваліфікавалі на больш цяжкае злачынства, і 25 студзеня Арцёму Бародзічу прад'явілі ўжо канчатковае абвінавачанне па ч. 2 арт. 328 КК. Цяпер яго абвінавачваюць «у незаконных дзеяннях з мэтай збыту», набыцця і захоўвання марыхуаны. У той жа дзень яго ўзялі пад варту.

Некалькі гадоў таму Бародзіч таксама прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконнае захоўванне небяспечных наркатычных сродкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць