Вайна11

У Новарасійску спыніў працу апошні з трох збожжавых тэрміналаў

Збожжавы тэрмінал КСК у порце расійскага Новарасійска часова спыніў працу «ў мэтах гарантавання бяспекі работнікаў і інфраструктуры». Такім чынам, цяпер не працуе ніводзін з трох асноўных збожжавых тэрміналаў гэтага порта.

Тэрмінал КСК. Фота: Wikimedia Commons

Тэрмінал КСК спыніў разгрузку аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, пагрузку збожжа на марскія судны і іншыя аперацыі. Раней, 12 жніўня, пасля атак украінскіх беспілотнікаў працу прыпынілі два іншыя тэрміналы.

КСК з'яўляецца адным з найбуйнейшых глыбакаводных збожжавых тэрміналаў Расіі. Яго магутнасць па перавалцы складае 10,5 мільёна тон збожжавых грузаў у год. Для параўнання, магутнасць іншых двух тэрміналаў складае 8,5 мільёна і 7,1 мільёна тон у год.

Такім чынам, спыненне працы ўсіх трох аб'ектаў закранула значныя магутнасці па экспарце расійскага збожжа праз порт Новарасійска.

Масаваная атака ўкраінскіх беспілотнікаў на расійскі Краснадарскі край адбылася ў ноч на 12 жніўня. Паводле інфармацыі губернатара Веніяміна Кандрацьева, найбольш моцна пацярпеў менавіта Новарасійск. Было пашкоджана каля 60 жылых дамоў, а таксама аб'екты вадаправода і дарожная інфраструктура. Тры чалавекі загінулі, 24 атрымалі раненні.

Украінскі Генштаб, у сваю чаргу, заявіў, што падчас атакі на аб'екты ў Новарасійску былі пашкоджаныя чатыры караблі расійскага Вайскова-марскога флоту: фрэгаты «Адмірал Макараў» і «Адмірал Эсэн», малы ракетны карабель «Буян-М» і вартавы карабель «Васілій Быкаў».

Пры гэтым краснадарскі губернатар у сваім паведамленні пра наступствы атакі не згадваў пра пашкоджанне збожжавых тэрміналаў. Аднак пасля атакі два з іх адразу прыпынілі працу, а на наступны дзень да іх далучыўся і КСК.

Каментары1

  • На россии
    13.08.2026
    Спыніу́ся б назау́жды

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць