Здарэнні22

На праспекце Пераможцаў у Мінску Belgee заскочыў на бар'ерную агароджу пад пуцеправодам ВІДЭА

Чытач выдання Onlíner паведаміў пра ДТЗ на сталічным праспекце Пераможцаў, пад пуцеправодам вуліцы Арлоўскай.

Скрыншот з відэа

У выніку інцыдэнту аўтамабіль Belgee X50+ апынуўся ў нечаканым месцы — на бар'ернай агароджы. З іншага боку ўпрытык да яго стаіць электробус.

Абставіны здарэння пакуль не высветленыя, але можна выказаць здагадку, што Belgee заскочыў на агароджу ў месцы, дзе яна, па сутнасці, пачынаецца і дзе апушчаная да самай зямлі. Там аўтамабіль заскочыў на яе і як па рэйках праслізнуў далей.

Зрэшты, пакуль гэта толькі версія, афіцыйнага пацвярджэння ёй няма. Як няма і разумення таго, у які момант адбылося сутыкненне з электробусам.

Чытач выдання расказаў, што не бачыў на месцы здарэння хуткую дапамогу.

«Людзі пакідалі электробус. Мне здалося — магчыма, я не маю рацыю, — што нейкая колькасць пасажыраў пакідала электробус праз сам Belgee. Можа быць, дзверы заклініла — я не ведаю», — адзначыў сведка здарэння.

Каментары2

  • відьмаявідьма
    13.08.2026
    а што тут здзіўляцца.. учора - "Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus" https://nashaniva.com/402169

    а сёння - вуаля! наш сумесны з кітайцамі Белджы ледзь не ўзляцеў.. але халера - перашкодзіў пуцяправод і эляктробус.. а так пэўна ж узляцеў б....
  • электробус 1
    13.08.2026
    а заўважце, спадарства, як спакойна культурна каментуе аўтар відэа...
    калі б расеец то каментаваў, то з вялікага магучага хулітурнага наўрад ці б хто што зразумеў

Цяпер чытаюць

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю9

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць