Грамадства1111

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк

У жніўні 2024 года кампанія «Лігматон», якой раней валодалі Георгій Тапузідзіс і ягоная маці Галіна Пятровіч, была перааформленая на Алену Казак. Дзякуючы «Кіберпартызанам» «Бюро» высветліла, што асабістая доктарка Лукашэнкі працаўладкаваная ў кампаніі з ліпеня 2024 года.

Алена Казак (крайняя злева) на вечарынцы Antiage Clinic, фота інстаграм

Георгій Тапузідзіс — сын буйнога беларускага бізнэсоўца і «кашалька» Лукашэнкі Паўла Тапузідзіса. Павел Тапузідзіс разам са сваім бізнэс-партнёрам Віктарам Пятровічам кантралюе «Тытунь-Інвест», развівае сетку гандлёвых цэнтраў і гіпермаркетаў «Карона», а таксама звязаны з тытунёвай вытворчасцю і іншымі буйнымі бізнэс-актывамі ў Беларусі.

Першапачаткова новая ўладальніца была пазначаная ў дадзеных кампаніі як Алена Уладзіміраўна Казак. Ці было гэта зроблена наўмысна або памылкова, аднак пазней імя па бацьку памянялі.

Недзе ў перыяд паміж лютым 2025 года і жніўнем 2026 года Алена Казак ператварылася з Уладзіміраўны ў Георгіеўну. Пры гэтым запіс пра структурныя змены кампаніі не ўносіўся, а мяркуючы па актуальнай выпісцы, менавіта асабістая доктарка Лукашэнкі валодае аптэкамі «Лігматон» са жніўня 2024 года. Дырэктаркай фірмы, як і раней, засталася Галіна Пятровіч, маці Георгія Тапузідзіса.

Кампанія «Лігматон» валодае сеткай аптэк ва ўсёй Беларусі, а таксама ўдзельнічае ў дзяржаўных тэндарах на пастаўку разнастайных медыкаментаў. Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 83,6 мільёна рублёў, а чысты прыбытак 2,79 мільёна.

Раней паведамлялася, што яшчэ адна фаварытка Аляксандра Лукашэнкі звязаная з кампаніяй «Лігматон». З ліпеня 2024 года Марыя Васілевіч, былая дэпутатка, лічыцца там вядучай спецыялісткай па камерцыйнай дзейнасці.

Каментары11

  • Воўна
    13.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дарвін
    13.08.2026
    Коррупция лукашизма, калі і дзе ў вашым свеце было інакш?

    [Зрэдагавана]
  • Шариков
    13.08.2026
    Дарвін, расскажите про ваш мир.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць