Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам выказаў задавальненне тым, што Беларусь і ЕС адышлі ад лабавога супрацьстаяння
Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ён «рады таму, што ўсё ж такі мы прайшлі свой шлях, Еўрапейскі саюз прайшоў свой шлях, і мы адышлі ад гэтага лабавога супрацьстаяньня».
Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што ў свой час ЕС і Беларусь «выбудавалі незразумелую сцяну паміж сабой і спрабавалі праз гэты плот нават не размаўляць, а абменьвацца словамі». Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэты перыяд сышоў у нябыт.
Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь не крытыкуе Еўропу за яе разуменне правоў чалавека, але мае сваю пазіцыю па гэтым пытанні.
«Еўрапейскі саюз — гэта» дарослая «арганізацыя, там разумныя людзі, яны ўмеюць фармуляваць тое, што яны хочуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Але ў нас ёсць сваё разуменне гуманітарных праблем, у тым ліку і праблем правоў чалавека», — звярнуў увагу прэзідэнт і падкрэсліў, што пазіцыя Беларусі залежыць не толькі ад яго асабістага разумення ці разумення з боку беларускіх уладаў.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)