Трэйлер шостага сезону папулярнага серыяла «Гульня тронаў», апублікаваны ў сеціве 8 сакавіка, б'е рэкорды праглядаў.
Да гэтага моманту ролік прагледзелі больш за 50 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту. Больш за 20 мільёнаў праглядаў зарэгістравана на партале YouTube і больш за 30 мільёнаў — на афіцыйнай старонцы серыяла ў фэйсбуку.
У сетцы HBO ужо адзначылі, што гэта найлепшы вынік праглядаў сярод усіх іх трэйлераў.
Нагадаем, стваральнікі серыяла старанна хаваюць усю інфармацыю, што датычыцца развіцця сюжэту ў новай стужцы, каб захаваць цікавасць гледачоў аж да прэм'еры, якая адбудзецца 24 красавіка.
Каментары