У 2015 годзе звольнілі на 83,5 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу
У 2015 годзе ў Беларусі звольнілі 778,2 тысячы работнікаў. Пры гэтым працаўладкавацца змаглі на 83,5 тысячы чалавек менш. У статыстыцы не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.
Знайсці працу ў мінулым годзе змаглі 694,7 тысячы чалавек, з якіх 38,3 тысячы прынялі на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы. Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў штомесячных справаздачах Белстата.
Колькасць прынятых на працу перавышала колькасць звольненых толькі ў ліпені (на 2,5 тысячы чалавек), верасні (на 4,5 тысячы) і кастрычніку (на 3,2 тысячы). У астатнія месяцы прадпрыемствы больш актыўна звальнялі супрацоўнікаў, чым прымалі новых спецыялістаў. Да прыкладу, у красавіку працу страцілі на 18,2 чалавек больш, чым змаглі працаўладкавацца.
Каментары