Грамадства88

Аўтарам дызайну новага гродзенскага праязнога стаў 17‑гадовы хлопец

У Гродне аўтарам дызайну новага гарадскога праязнога білета стаў 17‑гадовы Руслан Бубновіч. Ягоная работа перамагла ў конкурсе, які арганізаваў гарадскі аўтобусны парк у сувязі з увядзеннем новай сістэмы аплаты праезду — з выкарыстаннем валідатараў і спецыяльных пластыкавых картак, як у Мінску, піша «Гродзенская праўда».

На конкурс была пададзена 41 прапанова, а фінальны выбар зрабілі самі жыхары Гродна праз галасаванне.

Ідэя паўдзельнічаць прыйшла Руслану літаральна за два дні да заканчэння прыёму работ, але ён вырашыў паспрабаваць. За кароткі час хлопец вывучыў досвед іншых гарадоў, у тым ліку Мінска і Масквы. Яго натхніла маскоўская карта «Тройка», аднак ён імкнуўся стварыць уласны, гродзенскі вобраз.

У якасці галоўнага візуальнага элемента Руслан выбраў будынак драматычнага тэатра, а каляровую гаму падбіраў з улікам фірмовага стылю аўтобуснага парка. У выніку атрымаўся дызайн, які гараджане прызналі найбольш удалым для новага праязнога.

Графічным дызайнам Руслан захапляецца з 13‑ці гадоў. Спачатку самастойна асвойваў стварэнне сайтаў, навучаўся на бясплатных анлайн-курсах. У 15 гадоў ён выйграў грант на навучанне ў дызайн-студыі ў Санкт-Пецярбургу, што дапамагло яму ўвайсці ў прафесійнае асяроддзе. З таго часу хлопец выконвае замовы не толькі для знаёмых, але і для кліентаў з-за мяжы.

Цяпер Руслан сумяшчае працу ў Мінску з вучобай у Гродзенскім дзяржаўным гуманітарным каледжы. Акрамя таго, ён працуе над навучальным праектам — стварае 3D-мадэль мемарыяльнага комплексу, якую плануе завяршыць да лета. Сваёй галоўнай марай юнак называе ўдзел у афармленні Дня горада Гродна ў 2028 годзе.

Каментары8

  • Ага
    08.02.2026
    Шчыры губернскі народзец старанна абмазвае сваё наваколле русскім міром, назло праклятым нацыяналістам!
  • Аххаха
    08.02.2026
    Бм, ды тут усё фантастычна: і дызайн муніцыпальнай айдэнтыкі школьнікамі, і прыз у 500 рублёў, і жахлівы ўзровень удзельнікаў, уключна з пераможцам, і палёная куртка на ім… А расейшчына - проста вішанька на губернскім торце.
  • Ага
    08.02.2026
    Удакладню свае словы: першасны дызайн, як і ў некаторых іншых удзельнікаў конкурсу, быў па-беларуску.

    А ўжо потым у гульню ўступіў Аўтобусны парк: "При разработке финальной версии документа работа-победитель будет использована с соблюдением требований законодательства и норм орфографии."

    Хателася б даведацца і запомніць імя той к#рвы, што "саблюдала заканадацельство".

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць