Музыка22

Памёр вакаліст рок-гурта 3 Doors Down Брэд Арнольд. Яму было 47 гадоў

У суботу ва ўзросце 47 гадоў памёр Брэд Арнольд, заснавальнік і нязменны вакаліст амерыканскага рок-гурта 3 Doors Down. Прычынай смерці стала анкалагічнае захворванне.

Брэд Арнольд. Фота: Slaven Vlasic / Getty Images

У маі 2025 года Брэд Арнольд апублікаваў відэазварот, у якім расказаў пра цяжкі дыягназ, які яму дыягнаставалі — рак нырак чацвёртай стадыі з метастазамі ў лёгкія. 

«У мяне не самыя добрыя навіны. Дыягназ — рак чацвёртай стадыі, і гэта не вельмі добра. Але ведаеце што? Мы служым магутнаму Богу, і Ён можа пераадолець усё. Таму ў мяне няма страху. Я шчыра зусім не баюся гэтага. Думаю, прыйшоў час мне самому трохі паслухаць «It’s Not My Time», праўда?» — напісаў ён.

Праз хваробу гурт быў вымушаны адмяніць запланаваны на лета 2025 года тур.

Брэд Арнольд быў адным з заснавальнікаў 3 Doors Down у 1996 годзе. Першапачаткова ён сумяшчаў ролі барабаншчыка і вакаліста. Сусветную вядомасць гурту прынёс хіт «Kryptonite», тэкст да якога Арнольд напісаў у 15‑гадовым узросце.

За сваю кар’еру калектыў выпусціў шэсць студыйных альбомаў і быў неаднаразова намінаваны на прэмію «Грэмі».

Прадстаўнік музыкі паведаміў, што Арнольд памёр у сне ў прысутнасці жонкі і блізкіх.

Каментары2

  • Спадар
    08.02.2026
    R.I.P --- рак нікога не шкадуе...
  • 1
    08.02.2026
    3 Doors Down -- aдзін з лепшых рок гуртоў у ЗША. Шкада, што рана, але ж за Брэда Арнольда ёсць падстава парадавацца.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць