Азербайджанскія вайскоўцы знішчылі армянскі камандны пункт у зоне карбахскага канфлікту. Пра гэта заявілі ў Мінабароны Азербайджана, перадае Oxu.az.

Ведамства паведаміла, што пры нападзе загінулі армянскія генералы і палкоўнікі. Мінабароны таксама паабяцала пазней апублікаваць відэакадры, якія тычацца праведзенай аперацыі. Кіраўнік прэс-службы Мінабароны Азербайджана Вагіф Дзяргахлы пацвердзіў звесткі пра знішчэнне камандна-штабнога пункта ria.ru.

У непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы (НКР) звесткі аб гібелі высокапастаўленых афіцэраў абверглі. «Няма нічога такога. Абсалютная хлусня», — сказаў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар Мінабароны НКР Сенор Асрацян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?