У вайсковым шпіталі Санкт-Пецярбурга знайшлі целы двух медсясцёр. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства шукаюць трох ваеннаслужачых

У ноч на аўторак, 12 красавіка, у 442-м акруговым вайсковым клінічным шпіталі імя Салаўёва былі знойдзены целы двух медсясцёр. Па падазрэнні ў іх забойстве шукаюць трох вайскоўцаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленне прэс-службы Заходняй вайсковай акругі.
«Камандаваннем Заходняй вайсковай акругі сумесна з праваахоўнымі органамі арганізаваны пошук ваеннаслужачых», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва «Інтэрфакс» у праваахоўных органах, целы медсясцёр былі выяўленыя каля 00:30 у псіхіятрычным аддзяленні вайсковага шпіталя. «Зніклі трое вайскоўцаў. Адзін з іх — студэнт Ваенна-касмічнай акадэміі імя Мажайскага», - сказаў суразмоўца агенцтва.
-
Міністр абароны Літвы: Пуціну патрэбна новая перамога, і ён глядзіць на краіны Балтыі і Польшчу
-
Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту
-
ЗША і Іран восьмую ноч запар абменьваліся ўдарамі пасля гібелі двух амерыканскіх вайскоўцаў у Іарданіі
Каментары