Здарэнні44

Петрыкаўскі школьнік у заклад залез на слуп лініі электраперадач і загінуў

У Петрыкаве высвятляюць абставіны гібелі падлетка. Паводле папярэдняй інфармацыі, учора ўвечары 14-гадовы школьнік забраўся на металічную апору высакавольтнай лініі і быў забіты токам. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што, магчыма, хлопец падняўся туды ў заклад.

Здарылася гэта каля 20:00 на тэрыторыі былога камбіната будматэрыялаў. Непадалёк, за сотню метраў, якраз знаходзілася ў альтанцы кампанія падлеткаў — яны першымі і заўважылі нядобрае. Пабеглі да месца здарэння, па шляху выклікалі хуткую.

— Мы пачулі спецыфічны гук такі, убачылі ўспышкі, яны секунд пяць доўжыліся, — распавяла Onliner.by Ксенія, адна з дзяўчынак, якія сталі сведкамі здарэння. — Хлопчыка гэтага стала трэсці, потым ён паляцеў уніз, там метраў 10 вышыня была, яго яшчэ падкідвала. Не, агароджы там няма… Мы падбеглі, ён на зямлі ляжыць. Побач яшчэ быццам бы чацвёра хлопцаў, якія з ім былі, двое потым сышлі. Яны папрасілі нас патэлефанаваць бацькам гэтага хлопчыка, мы патэлефанавалі. Міліцыя і хуткая прыехалі, медыкі сказалі, што «ўжо ўсё». Потым мы пайшлі.

Падлетак вучыўся ў мясцовым інтэрнаце, сябры, якія знаходзіліся з ім, — петрыкаўскія школьнікі. Нібыта на вышку палезлі ўдваіх — адзін, узлезшы метраў на пяць, вырашыў спусціцца, другі стаў караскацца вышэй.

У Следчым камітэце распавялі Onliner.by, што цела падлетка знаходзілася за метр ад мачты. Праводзіцца даследчая праверка па факце яго гібелі. Прызначаны шэраг даследаванняў, якія павінны вызначыць прычыну смерці. Пакуль у якасці асноўнай версіі разглядаецца паражэнне электрычным токам.

Каментары4

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць