Спорт44

Хакейны ЧС-2016 пакажуць тры беларускія тэлеканалы

Беларускія аматары спорту змогуць убачыць хакейны чэмпіянат свету на трох тэлеканалах. Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога этапу і ў выпадку выхаду ў плэй-оф будзе трансліраваць «Беларусь 1», паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларускія хакеісты ў папярэдняй групе В згуляюць у Санкт-Пецярбургу з камандамі Фінляндыі (6 мая), ЗША (7 мая), Канады (9 мая), Славакіі (11 мая), Германіі (13 мая), Венгрыі (14 мая) і Францыі (17 мая).

Таксама на час сусветнага чэмпіянату на галоўным тэлеканале краіны кожны вечар можна будзе ўбачыць падрабязны агляд праведзеных за дзень гульняў. Маладзёжны тэлеканал «Беларусь 2» прадставіць увазе тэлегледачоў гульні гаспадароў першынства — зборнай Расіі, якія заўсёды выклікаюць вялікую цікавасць у беларускай публікі. Разам з расіянамі ў групе А ў Маскве выступяць хакеісты Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана.

У эфіры тэлеканала «Беларусь 5» можна будзе сачыць за іншымі матчамі чэмпіянату. «Паколькі час пачатку гульняў у Маскве і Санкт-Пецярбургу будзе супадаць, частку матчаў, вядома, мы пакажам у запісе, але прыярытэт прамых трансляцый галоўнага хакейнага турніру года неаспрэчны. Агляды матчаў будуць таксама выходзіць на тэлеканале «Беларусь 5». Акрамя таго, мы будзем рыхтаваць тэматычныя «Дзённікі чэмпіянату». Зразумела, у Санкт-Пецярбургу, дзе размесціцца наша зборная, будзе працаваць здымачная група «Беларусь 5», таму гледачам варта чакаць эксклюзіву», — паабяцаў кіраўнік спартыўнага тэлеканала Аляксандр Казюкевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР17

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць