Нарвегія адмовілася прымаць міжнародныя турніры па водных відах спорту, пратэстуючы супраць беларусаў і расіян са сцягамі
Нарвежская федэрацыя плавання заявіла, што не будзе праводзіць міжнародныя турніры па водных відах спорту, пакуль арганізацыя World Aquatics дазваляе беларускім і расійскім спартсменам выступаць з дзяржаўнай сімволікай, піша «Трыбуна».

Кіраўнік федэрацыі Ката Братбак падкрэсліў, што пазіцыя краіны адназначная: Нарвегія не будзе прымаць спаборніцтвы, пакуль спартсмены з Беларусі і Расіі могуць поўнасцю ўдзельнічаць у турнірах, выкарыстоўваць дзяржаўныя сцягі і гімны.
Цяпер Нарвегія імкнецца пашырыць такі падыход і заклікае іншыя краіны далучыцца да байкоту. На найбліжэйшай сустрэчы з прадстаўнікамі паўночнаеўрапейскіх дзяржаў плануецца абмеркаваць магчымасць сумесных дзеянняў супраць рашэння World Aquatics.
У самой міжнароднай федэрацыі заявілі, што працягваюць прытрымлівацца пазіцыі, паводле якой спорт павінен заставацца прасторай для мірнага спаборніцтва паміж атлетамі з розных краін.
Раней стала вядома, што спартсменам з Беларусі і Расіі зноў дазволілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад дзяржаўнымі сцягамі, у адпаведнай форме і з гімнамі, а таксама аднавілі іх поўнае членства ў арганізацыі.
Да гэтага Польшча таксама абвясціла, што не дапусціць прадстаўнікоў Беларусі і Расіі да чэмпіянату Еўропы 2027 года па скачках у ваду, які мае правесці.
Беларускіх спартоўцаў дапусцілі да дарослых спаборніцтваў са сцягам і гімнам
Арыну Сабаленка прызналі спартсменкай года на прэстыжнай прэміі
На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля
Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь
Каментары