Сварка завязалася падчас першамайскай дэманстрацыі ў расійскім Санкт-Пецярбургу ў раёне станцыі «Маякоўская»: зааабаронцы папрасілі прыбраць сімволіку ЛГБТ з-за вуснай забароны паліцыі, але ЛГБТ-актывісты апусціць сцягі адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што вясёлкавы сцяг у Расіі не забаронены.
Тады адзін з прадстаўнікоў блока зялёных выхапіў сцяг з рук гей-актывістаў і пераламаў дрэўка напалам. Шумам зацікавілася паліцыя, якая забрала чатырох дэманстрантаў з вясёлкавым сцягам у аўтазак.
Арганізатар акцый пецярбургскай ЛГБТ-супольнасці Вольга Бахаева патлумачыла здарэнне нежаданнем апынуцца ў аўтазаку з боку прадстаўніка абаронцаў прыроды: «Вінаваты Смольны, які паставіў нас ва ўмовы, пры якіх могуць разбурыцца адносіны паміж саюзнікамі».
@BpaHcku
Зялёныя і «вясёлкавыя» ішлі ў складзе адной калоны незалежных прафсаюзаў. У зялёным блоку аказаліся такія арганізацыі, як «Віта», вегетарыянцы, «Прыгожы Пецярбург», «Мусора.Больше.Нет» і прадстаўнікі ЛГБТ-руху.