«8 траўня трыццаць дзён, як пайшоў наш сын, бацька, муж і сябра Зьміцер Саўка. У традыцыі касьцёла ёсьць звычай маліцца за памерлага чалавека ў гэты дзень. Памінальнае набажэнстава за Зьмітра адбудзецца ў панядзелак 9 траўня а 18.30 у касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы», — напісала ў сваім фэйсбуку Ілона Урбановіч-Саўка.

«Дарагія людзі, дзякуем вам усім, што былі ў Зьмітровым зямным жыцьці і за тое, што ён ёсьць у вашым. Дзякуй, што плакалі разам з намі, усьміхаліся на ўспамін пра рэчы добрыя, якіх было безьліч, і проста яго згадвалі. Выбачайце, што не здолелі ўсім падзякаваць асабіста. Сям'я».

«У дашчэнту зрусіфікаваным грамадстве ён паставіў сябе так, што ніяк не асацыяваўся з расейшчынай» — Зміцер Саўка быў талтэкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0