Здарэнні77

Малалеткі разграмілі дзіцячую магілу пад Фаніпалем

Падчас вясновых канікулаў 12-гадовая дзяўчынка і 11-гадовы хлопчык пабывалі на могілках в. Вязань, што ў Дзяржынскім раёне.

Увагу дзяцей прыцягнула пахаванне з дзіцячымі цацкамі. Яны знялі адзенне з лялек, разабралі цацкі на часткі і раскідалі іх па наваколлі, піша dzr.by.

Не засталіся без увагі і цукеркі, якія сваякі памерлых пакінулі на магілах. Прысмакі дзеці з'елі на месцы, а таксама паспрабавалі выпіць невядомую вадкасць з чаркі, якая стаяла на адной з магіл.

Сваякі, якія наведалі магілу на наступны дзень, прыйшлі ў жах ад убачанага. І звярнуліся ў Дзяржынскі РАУС, доўга шукаць малалетніх вандалаў не давялося.

Шкода, нанесеная дзецьмі на пахаванні, ужо ацэньваецца амаль у 700 рублёў.

@nashaniva Пад Фаніпалем разграмілі дзіцячую магілу #беларусь #нашаніва #фаниполь #белорусы #кладбище #беларусьновости #беларускітыкток ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Каментары7

  • судзю на мыла
    16.05.2024
    "Шкода, нанесеная дзецьмі на пахаванні, ужо ацэньваецца амаль у 700 рублёў."
    а маральная траўма, нанесеная малалетнім "вандалам" ацэньваецца ў колькі?
    і галоўнае - навошта пластыкавае смецце на могілках?
  • Ёсік
    16.05.2024
    Дык чые гэта дзеці, мо хто раскрые таямніцу.
  • ЯНКА
    16.05.2024
    судзю на мыла, вы сапраўды мяркуеце, што лялі й кветкі зь пераробчай плясмасы нанесьлі траўму вандалям❓ А цельца памёршай дзяўчынкі таксама наносіць жа шкоду навакольнай прасторы❗ Дзякуй, што вашы падабаронныя хоць ня выкарапалі ейныя парэшткі й не раськідалі тамака паўсюль. Авохці, сьвет ня без людажэраў. :(

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Хор з Даніі выканаў беларускую народную песню і ўзарваў сацсеткі11

Лукашэнка назваў дурасцямі публікацыі ў заходніх СМІ пра ваенную пагрозу з боку Расіі і Беларусі26

«Вызваліўшы нас, пасадзілі іншых». Алесь Бяляцкі паглядзеў фільм пра Алеся Бяляцкага1

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання6

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым2

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні106

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць