Меркаванні2929

«Гадоў у 13 мне стала невыносна горка, што я беларус, але не магу па-беларуску, што вакол Беларусь, а ніхто — па-беларуску»

Аднойчы, гадоў у 13, мне стала невыносна горка і балюча, што я беларус, але не магу па-беларуску, што вакол Беларусь, а ніхто — па-беларуску.

Маці, бацька, цёткі, дзядзькі — усе ўзгадаваліся ў беларускай мове — і з усяе сілы забыліся на яе, каб вырвацца ў людзі. Таму гэтае пачуцьцё самоты і недавершанасьці было толькі маім.

Я вучыў беларускую мову па расейскамоўным адрыўным календары. Кожны дзень з году ў год я цішком перакладаў лісток за лістком па куцым школьным слоўніку Грабчыкава, нягледзячы на лухту, якая ў тым календары была напісаная. Потым перакладаў усё, што бачыў, — балазе, у Віцебску расейскамоўных тэкстаў хапала.

Але гэты кратэр прышчэпленай рускасьці дазваньня засыпаць я так і ня змог.

З 13 гадоў я бягу за беларускай мовай, я ўжо думаю на ёй, лаюся на ёй, яна зрываецца зь мяне ад малатка па пальцы і сальта цераз стырно, але я ўсё больш разумею, што мне ня ўпорацца.

Яна большая за мяне, глыбейшая за мяне, і ўсім даводзіць тое, што я і так ведаў, але не хацеў зьмірыцца — зь ёй трэба нарадзіцца.

І гэта я прысягнуў даць сваім дзецям. Добры старт. Добрая эстафэта — увесь мой досьвед беларушчыны. Каб у іх не было пытаньня,«чаму я беларус, але…»

Самае балючае, што я ня ўпэўнены, што гэта спрацуе.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мае з народжаньня беларускамоўныя бацькі ўжо ня могуць па-беларуску пры ўсёй да мяне сымпатыі.

Сустрэты мною праз дваццаць гадоў аднагодак-сябрук-аднадумца, ад якога я ніколі ня чуў расейшчыны, ужо ня можа па-беларуску. Кажа, сям'я і праца. Але, кажа…

Але, кажа, дзіцё-падлетак кагадзе абвясьціла, што будзе рамаўляць па-беларуску. І ў мяне звон увушшу.

Як я тады. Зноў. Паўтор. Спусташальная закальцаванасьць. Як нічога і не было. Беларускае насеньне зноў прарастае ў нашых дзецях, каб быць выпалатым сям'ёй, школай, працай ды «выжэсаміўсёпрыкраснапанімаеце».

Каментары29

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць