Свет3232

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены

Яго злавілі ў садовым доміку яго бацькі.

21‑гадовы ісламіст Абдул Балут, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены.

Спецаперацыя па яго лоўлі праходзіла ў садовым доміку ў берлінскім раёне Шпандау. Балут пры спробе затрымання напаў на паліцыю з халоднай зброяй. Тыя ў адказ адкрылі агонь. 21‑гадовы хлопец атрымаў раненне і памёр ад атрыманых траўмаў у 18:34, паведамляе Bild.

Садовы домік, у якім застрэлілі Балута, нібыта належыць яго бацьку. Паліцыя выйшла на яго след дзякуючы наводкам з асабістага атачэння тэрарыста.

Нагадаем, у суботу ўвечары ў Берліне каля 22:00 Абдул Балут уехаў на белым Citroën у натоўп людзей у парку Тыргартэн падчас штогадовага ЛГБТ-парада Christopher Street Day. Загінула жанчына, 29 чалавек атрымалі раненні (некаторыя — цяжкія). Пасля наезду злачынец уцёк.

Каментары32

  • завернуть...
    26.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Исламофоб
    26.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гідрант незалежнасьці
    26.07.2026
    Правыя ненавідзяць лгбт гэтаксама ж як і ісламісты з Пуціным. Ім галоўнае забараніць людзям свабоду.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць