Грамадства66

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе

Штогод толькі ў краінах ЕС праз рыбацкія снасці ў вадаёмы трапляе 4800 тон свінцу. А гэты метал вельмі таксічны для экасістэм, асабліва для водных, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Свінцовыя рыбалоўныя грузілы. Фота ілюстрацыйнае

Свінец выклікае вострае і хранічнае атручэнне ў дзікіх жывёл і людзей. Вадаплаўныя птушкі атручваюцца ім, заглынаючы страчаныя рыбакамі грузілы са дна: яны прымаюць іх за каменьчыкі-гастраліты, неабходныя для працы страўніка.

У Еўрапейскім Саюзе ў межах рэгламенту REACH уведзена забарона на продаж свінцовых рыбалоўных грузілаў і прылад.

У той жа час альтэрнатывы свінцу існуюць і даўно працуюць у краінах, дзе свінец забаронены:

  • Вальфрам — галоўны і самы папулярны заменнік. Ён нават шчыльнейшы за свінец, таму грузілы атрымліваюцца больш кампактнымі — ідэальна для фідара і спінінга.
  • Сталь і чыгун — бюджэтны і экалагічны варыянт.
  • Волава — выдатна падыходзіць для паплаўковай лоўлі, лёгка заціскаецца на лёсцы.
  • Латунь і медзь — добры баланс кошту, шчыльнасці і бяспекі.
  • Камень і галька — бясплатны і бяспечны варыянт для лоўлі карпа.

У Беларусі самая папулярная альтэрнатыва свінцу — вальфрам. Яго можна знайсці амаль у кожнай спецыялізаванай краме і на маркетплэйсах. У апошніх таксама можна знайсці стальныя, чыгунныя і латунныя грузілы.

Каментары6

  • Белорусский мир
    25.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • а колькі
    25.07.2026
    А колькі таго свінцу валяецца на паркоўках аўто 🧟
  • Хімікі
    25.07.2026
    каб свінец, які трапіў у вадаём стаў для чагосці небяспечным, трэба каб ён у вадзе распусціўся і стварыў рэчывы, якія могуць засвойвацца жывёламі, ці раслінамі. А гэта амаль немажліва - металічны свінец хутка пакрываецца аксідам і робіцца ўвогуле інертным...

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць