Свет

Сандэрс павіншаваў Клінтан з перамогай на праймерыз і заклікаў галасаваць за яе

Сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс, які прайграў Хілары Клінтан у барацьбе за вылучэнне ў прэзідэнты ЗША, афіцыйна павіншаваў яе з перамогай і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за яе.

Reuters.com

«Сакратар Клінтан выйграла намінацыю ад дэмакратаў, і я віншую яе з гэтым. Яна пойдзе на выбары ад Дэмакратычнай партыі, і я маю намер зрабіць усё, што ў маіх сілах, каб дапамагчы ёй стаць наступным прэзідэнтам ЗША», — гаворыцца ў заяве на сайце Сандэрса.

Сандэрс падзякаваў 13 мільёнам амерыканцам, што прагаласавалі за яго, і сказаў што на прэзідэнцкіх выбарах Клінтан будзе найлепшым кандыдатам, прычым «з велізарным адрывам». Былому кіраўніку Дзярждэпартамента ЗША трэба будзе супернічаць з мільярдэрам Дональдам Трампам, які будзе намінаваны ад рэспубліканцаў.

Сандэрс ў сваім выступе паабяцаў працягнуць «палітычную рэвалюцыю»: менавіта так успрымаюць прыхільнікі яго кампанію, праведзеную пад сацыялістычнымі лозунгамі і нечакана змусіўшую Клінтан пазмагацца за намінацыю.

«Цяпер наша задача — пераканацца, што наша прагрэсіўная праграма будзе ўвасоблена ў жыццё дэмакратычным сенатам і кангрэсам і прэзідэнтам Хілары Клінтан», — рэзюмаваў сенатар.

З таго часу, як стала зразумела, што Сандэрс не будзе намінаваны ў 2016 годзе, і Трамп, і Клінтан працягваюць спробы прыцягнуць яго даволі шырокі электарат на свой бок. Трамп пры гэтым часта кажа пра сувязь Клінтан з Уол-стрыт і «вялікімі грашыма», а Клінтан нагадвае пра антымігранцкія пазіцыі Трампа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць