Здарэнні

Справу экс-дырэктара Мінскага лясгаса перадалі ў суд: інкрымінуюць хабар на 500 мільёнаў

Завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы экс-дырэктара Менскага лясгасу, абвінавачанага ў хабарніцтве ды іншых злачынствах, паведамляе ўправа Сьледчага камітэту Беларусі па Менскай вобласьці.

У справе 10 эпізодаў. Паводле сьледчых, абвінавачаны «сыстэматычна прымаў грашовыя ўзнагароды ад розных прадстаўнікоў камэрцыйных структур і службовых асоб суб’ектаў гаспадараньня».

Гэтак, у прамежку часу ад студзеня 2012 году да студзеня 2016 году экс-дырэктар атрымаў хабару агулам на 500 мільёнаў рублёў. Таксама, як лічаць сьледчыя, былы кіраўнік з парушэньнем закону адпускаў лесаматэрыялы і праз махлярства завалодаў грашовымі сродкамі лясгасу, у тым ліку тымі, якія мусіць пайсьці на заробак ягоным падначаленым. Гэтымі дзеяньнямі ён нібыта нанёс стратаў на 80 мільёнаў рублёў і прысабечыў яшчэ 20 мільёнаў рублёў.

Справа былога дырэктара Менскага лясгасу перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай, перадае ўправа Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці. Прозьвішча абвінавачанага СК не паведамляе.

Пра арышт дырэктара Менскага лясгасу мэдыі паведамілі 22 студзеня са спасылкай на зьвесткі з Менскай абласной міліцыі. Тады паведамлялася пра завядзеньне супроць кіраўніка 4 крымінальных спраў, у тым ліку за карупцыю, у пэрыяд з 2014 году. Указвалася, што злачынствы былі выяўленыя падчас праверкі працэсу мадэрнізацыі гаспадаркі Менскага лясгасу. Гэтая мадэрнізацыя праводзілася ў межах выкананьня Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця паляўнічага гаспадарства Беларусі.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць