Культура11

Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны ФОТЫ

Савет міністраў 2 жніўня ўнёс будынкі Станіславоўскай кафлярні ў Гродне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яшчэ тры гады таму гэта прапанавалі зрабіць гарадзенскія гісторыкі. Разам з кафлярняй у спіс трапілі яшчэ амаль 40 аб'ектаў па ўсёй Беларусі.

Рашэнне вельмі важнае для захавання гарадзенскай даўніны, бо за апошнія гады шмат даваенных прамысловых будынкаў у горадзе папросту знішчылі. Наогул жа, кафлярныя майстэрні сталі першым аб'ектам у Гродне, які ўнеслі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны за апошнія пяць гадоў.

«Для горада зараз каштоўнасць уяўляе ўжо не тое, што там было ўнутры, а сам будынак. Ніякага абсталявання там ужо няма. Яшчэ ў 1970-х гадах, калі фабрыка перастала функцыянаваць, усё было закінута і праз 40 гадоў там нічога няма.

У Гродне засталося вельмі мала будынкаў звязаных з прамысловай гісторыяй горада. Шмат такіх аб'ектаў мы страцілі ў апошнія гады — гарадзенская электрастанцыя, фабрыка алоўкаў, розныя казармы і г.д. Дзякуючы нашым намаганням два аб'екта ўдалося захаваць — фабрыку ігральных карт Лапіных і кафлярныя майстэрні», — кажа гісторык Андрэй Вашкевіч.

Будынкi кафлярнi яшчэ ў нармальным стане, іх можна будзе адрамантаваць і выставіць на аўкцыён, лічыць Вашкевіч. Асноўная частка майстэрняў належыць гарадзенскаму будаўнiчаму трэсту. Частку займае прыватная друкарня.

Таксама было б лагічна ўнесці ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны дамы па вуліцы Каханоўскага, якія спецыяльна будаваліся для працоўных фабрыкi, лічыць гісторык. Гэтыя дамы падобныя да самой кафлярні.

Каб падаць заяўку на ўнясенне, трэба сабраць вялізную колькасць дакументаў, што адымае ў гісторыкаў вельмі шмат часу. Часта гэтая праца не вельмi ўдзячная. Гэтак, з 15 дасланых апошнім часам гарадзенскiх прапаноў па занясенні ў спіс спадчыны, станоўчае рашэнне прынялі толькі па кафлярні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць