Вайна1313

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты

Украіна праінфармавала Расію аб гатоўнасці біць балістычнымі ракетамі, калі Крэмль не пагодзіцца на завяршэнне вайны на бягучай лініі фронту.

Уладзімір Пуцін адхіліў прапанову Уладзіміра Зяленскага наконт завяршэння вайны і праігнараваў папярэджанне пра ўкраінскую балістычную зброю, паведамляе выданне The Telegraph. Як адзначаецца ў публікацыі, кіраўнік Крамля меў рэальны шанец выйсці з вайны, аднак адмовіўся ад яго, нягледзячы на прамое паведамленне пра пачатак прымянення Украінай прынцыпова новага для яе ўзбраення.

Паводле інфармацыі The Telegraph, якая спасылаецца на інтэрв'ю Зяленскага тэлеканалу Sky News, Украіна афіцыйна праінфармавала Расію аб гатоўнасці нанесці ўдары балістычнымі ракетамі, калі Крэмль адмовіцца спыніць вайну на цяперашняй лініі фронту.

Выданне падкрэслівае, што Расія мае апошні шанец урэгуляваць канфлікт да таго, як удары ўкраінскай балістыкі стануць рэальнасцю, паколькі Узброеныя сілы Украіны вельмі блізкія да яе атрымання. Матэрыял выйшаў пад красамоўным загалоўкам: «Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна неўзабаве можа запусціць балістычную ракету па Расіі». 

«Мы вырабілі шмат розных дронаў і ракет, у нас да гэтага часу няма балістыкі, але мы ўжо ў працэсе, мы вельмі блізкія. Гэта наш адказ, і мы не будзем проста моўчкі паміраць. Мы будзем адказваць, і мы будзем станавіцца мацнейшымі і мацнейшымі з кожным днём, дзень за днём», — сказаў Зяленскі.

Каментары13

  • Галоўнае
    08.06.2026
    Галоўнае - біць балістычнымі ракетамі па тэрыторыі Расеі!
    А не па сваёй (хоць і акупаванай).
  • да
    08.06.2026
    Просто ставьте перед фактом, после первого применения, иначе выглядит нездорово.
    Применили и сразу сделали предложение, а не наоборот.
  • Вось
    08.06.2026
    Галоўнае біць па ворагу - імперскім акупантам, іх арміі, заводам, партам, тэхніцы, і гд. Любы ўрон і ўдар па рф робіць слабее крэмль і ўсю іх неда імперыю.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць