Музыка99

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання

Бліжэйшыя канцэрты запланаваныя на ліпень, пасля чаго ў графіку будзе паўза да кастрычніка, піша Mash.

Паводле інфармацыі сайта, праблемы са здароўем у 63‑гадовай выканаўцы песень «Ружовы фламінга» і «Бедная авечка» пачаліся летась. З восені яна рэгулярна праходзіць лячэнне ў дзённым стацыянары — ужо як мінімум восем разоў, апошні раз у маі.

Пры гэтым Свірыдава працягвае шмат падарожнічаць па краіне і за яе межамі. Вясной і летам адпачывае ў Крыме, дзе мае дом на беразе мора.

Сама артыстка паведаміла Mash, што праблем са здароўем у яе няма і ўсё добра.

Алёна Свірыдава нарадзілася ў Керчы ў Крыме. Калі будучая спявачка была яшчэ малая, яе сям'я пераехала ў Мінск, дзе Алена скончыла школу. Скончыла музычна-педагагічнае аддзяленне тагачаснага Мінскага педагагічнага інстытута. Падчас вучобы вяла вакальную студыю і выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі пры прафкамітэце завода імя Вавілава. Працавала канцэртмайстрам і актрысай у Тэатры імя Горкага.

У 1993 годзе пераехала ў Маскву, дзе збудавала сваю кар'еру.

Каментары9

  • Ізя
    12.06.2026
    Навошта мне гэтая інфармацыя? Можна пра бел муз гурты?
  • Хмм
    12.06.2026
    Ёсік, согласен. И тех, кто в Польше по 5 - 20 лет живет - тоже ничего не связывает.
  • Эмма
    12.06.2026
    Помню, у нас в садике пели: "Ах, ты, Бедная Овечкааа - пам-парам, трам-да-рам - чё, жи, бьётся так сирдечкааа -пам-парам- эта любооовь, эта любооовь".

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць