Свет11

Лорд Ротшыльд: У свеце захоўваюцца павышаныя геапалітычныя рызыкі

Кіраўнік фонду RIT Capital Partners лорд Джэйкаб Ротшыльд папярэдзіў інвестараў аб тым, што фінансавыя рынкі ў апошні час функцыянуюць ва ўмовах «глабальнага эксперыменту» з боку цэнтральных банкаў, паведамляе vestifinance.ru.

Прадстаўнік дынастыі Ротшыльдаў ў сваім лісце кліентам фонду RIT Capital Partners па выніках першай паловы 2016 года адзначыў, што эксперымент цэнтральных банкаў завёў інвестараў «у нязведаныя воды» і ў далейшым гэты глабальны эксперымент з захаваннем звышнізкіх ставак, адмоўнай прыбытковасцю і маштабным выкупам актываў з боку ЦБ можа прывесці да непрадбачаных наступстваў.

Джэйкаб Ротшыльд таксама заявіў пра тое, што ў свеце захоўваюцца павышаныя геапалітычныя рызыкі і з 2015 года яны толькі павялічыліся.

«За апошнія 6 месяцаў мы назіраем, як цэнтральныя банкі працягваюць тое, што, без сумневу, з'яўляецца найбуйнейшым у гісторыі эксперыментам у манетарнай палітыцы.

Таму цяпер мы знаходзімся ў нязведаных водах і немагчыма прагназаваць, якімі будуць ненаўмысныя наступствы звышнізкіх працэнтных ставак з улікам таго, што сёння прыкладна 30% ад сусветных дзяржаўных аблігацый мае адмоўную даходнасць, а таксама з улікам маштабных праграм колькаснага змякчэння.

Да гэтага часу, па меншай меры ў тэрмінах фондавага рынку, дадзеная палітыка была паспяховай: рынкі дасягнулі сваіх новых максімумаў, пры гэтым валацільнасць у цэлым застаецца даволі нізкай. Глабальны манетарны прыліў падняў у цане амаль усе класы інвестыцыйных актываў.

Аднак пры гэтым рост глабальнай эканомікі застаецца млявым, са слабымі паказчыкамі попыту і дэфляцыяй у многіх краінах, якія развіваюцца.

Многія з рызык, якія я пазначыў у 2015 г., па-ранейшаму застаюцца з намі. Геапалітычная сітуацыя ў свеце пагоршала. Вялікабрытанія прагаласавала за выхад з Еўрапейскага саюза. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, якія пройдуць у лістападзе, хутчэй за ўсё, будуць спалучаныя з незвычайна высокай нявызначанасцю. Сітуацыя ў Кітаі застаецца непразрыстай, і запаволенне тэмпаў эканамічнага росту ў Кітаі, без сумневу, прывядзе да праблем.

Канфлікт на Блізкім Усходзе працягваецца і, хутчэй за ўсё, застанецца нявырашаным на працягу яшчэ многіх гадоў. Мы ўжо адчулі яго наступствы ў выглядзе тэрарыстычных нападаў у Францыі, у Германіі і ў ЗША».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп7

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць