Фота Анжалікі Васілеўскай, Tut.by

Фота Анжалікі Васілеўскай, Tut.by

Актыўныя атмасферныя франты, якія прынеслі ў Беларусь дажджы, ідуць на ўсход. На большай частцы краіны ўсталюецца сухое і адносна цёплае надвор'е. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 3-5°С вышэй за норму.

Пра гэта паведаміў начальнік службы прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 6 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ноччу яшчэ месцамі, у асноўным па поўдні, кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу + 7 … + 13°С, па поўдні да + 15°С, днём + 19 … + 25°С.

7 верасня пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу + 5 … + 12°С, днём + 18 … + 24°С, па паўднёвым захадзе да +26°С.

У чацвер днём па паўночным усходзе магчымы невялікія дажджы. Тэмпература ноччу + 7 … + 14°С, днём + 18 … + 24°С, па паўднёвым захадзе да +27°С.

9 верасня пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу + 7 … + 14°С, днём + 18 … + 25°С, па паўднёвым захадзе да +28°С.

У выходныя захаваецца цёплае, спакойнае і камфортнае надвор'е: пераважна без ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?