Здарэнні

Дата абвяшчэння прысуду былому гендырэктару «Цмокаў-Мінск» зноў перанесена

Дата абвяшчэння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прысуду Канстанціну Шараверу, былому генеральнаму дырэктару баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск», зноў змененая. Як паведаміла памочнік старшыні раённага суда Сафія Асмалоўская, прысуд намечана абвясціць 7 верасня. Суддзя падоўжыў сваё знаходжанне ў дарадчым пакоі.

Гэта ўжо другі перанос. Спачатку планавалася, што прысуд будзе абвешчаны 31 жніўня, затым — 5 верасня.

Канстанцін Шаравера знаходзіцца пад вартай з 14 красавіка 2015 года. Былому спартыўнаму функцыянеру інкрымінуецца крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210, ч. 3 арт. 424 і ч. 2 арт. 210 КК.

У прыватнасці Шараверу ставіцца ў віну крадзеж грашовых сродкаў клуба, залішне налічаных работнікам і спартсменам, на аснове розніцы ў памеры ўзнагароджанняў у прыватна абумоўленых гендырэктарам і афіцыйна аформленых кантрактах.

Сумы маглі адрознівацца ў разы. Шкода ад гэтай дзейнасці ацэньваецца больш чым у 6,2 млрд рублёў. Таксама Шаравера абвінавачваецца ў арганізацыі вываду з абароту клуба сродкаў, што выдзяляюцца на кампенсацыю харчавання спартсменам падчас вучэбна-трэніровачных збораў.

Па матэрыялах крымінальнай справы Шаравера браў грошы, якія прызначаліся супрацоўнікам. Афіцыйная і рэальная зарплата істотна адрозніваліся. Як толькі работнік атрымліваў банкаўскую картку, абвінавачаны адбіраў яе разам з пін-кодам. У банкамаце ён здымаў грошы і перадаваў падначаленаму толькі частку налічанай сумы, пра якую яны дамаўляліся раней у вуснай форме. Акрамя таго, гульцы і трэнеры падпісвалі канфідэнцыйнае пагадненне да дамовы, аднак суму кантракту Шаравера дапісваў пазней, калі подпіс супрацоўніка ўжо стаяў у дакуменце.

Частку заробку перадавалі з рук у рукі ў бухгалтэрыі. У гэтым выпадку рэшту, як адзначана ў абвінавачванні, Канстанцін Шаравера забіраў і выкарыстоўваў па сваім меркаванні. Гэта тычылася зарплаты як беларускіх гульцоў, так і легіянераў «Цмокаў». Таксама спісваліся сродкі, якія прызначаліся на кампенсацыю харчавання на зборах і трэніроўках. У матэрыялах справы маюцца звесткі больш чым пра 60 эпізодаў злачынных дзеянняў.

24 жніўня дзяржабвінаваўца папрасіў прыгаварыць Шараверу да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць