Грамадства1818

«Адступіў у заданні пяць клетачак замест трох? Ніхто не мае права караць ні настаўніка, ні вучня!» — Інстытут адукацыі

«Настаўнікі і правяраючыя павінны сачыць за выкананнем вучэбнай праграмы, а не лічыць клеткі!»

— Цэлую гадзіну наша настаўніца дэталёва тлумачыла, колькі клетачак нашым другакласнікам трэба адступаць у сшытках па матэматыцы: адна клетачка ад верху старонкі, дзесяць і шэсць — ад краю, дзве паміж заданнямі, чатыры паміж работамі… Прычым паўклетачкі не ўлічваюцца! Большасць бацькоў нават з раздрукаваных узорам з цяжкасцю зразумелі, дзе і колькі адступаць. Але настаўніца сказала, што пры паступленні школьнікаў, да прыкладу, у гімназію, клетачкі могуць адыграць вельмі важную ролю, — кажа kp.by мама другакласніка Ірына. — Як нам патлумачылі, калі пры паступленні некалькі вучняў набяруць аднолькавую колькасць балаў, возьмуць таго, хто адступіў патрэбную колькасць клетак. Парадокс у тым, што ў розных школах бацькам распавялі пра розную колькасць клетак! Як не пацярпець з-за гэтых клетачак?

Па каментар kp.by звярнулася да начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення Нацыянальнага інстытута адукацыі Ліліі Кузняцовай:

— Сапраўды, Міністэрства адукацыі арыентуе педагогаў на «Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні вуснай і пісьмовай мовы». Ці патрэбны такі дакумент? Лічу, што патрэбны. Сістэма патрабаванняў да афармлення пісьмовых работ вучняў, безумоўна, павінна быць. Гэта частка выхавання унутранай культуры навучэнцаў. Але сукупнасць гэтых патрабаванняў не павінна быць празмерна грувасткай і замінаць працы вучня і настаўніка. У школу прыходзяць новыя настаўнікі, і ў якасці арыенціру гэтыя метадычныя рэкамендацыі ім вельмі карысныя.

Але ключавое слова тут — «рэкамендацыі». Гэта значыць, яны не абавязковыя да выканання. Гэта арыенціры.

Яны дапамагаюць сфармаваць унутраную культуру школьніка, у тым ліку і культуру пісьма. Да прыкладу, прывучыць вучня да таго, што загаловак трэба напісаць у цэнтры радка, а ў пачатку абзаца адступіць чырвоны радок. Але паўтараю — нават гнятучым ярмом гэты дакумент паміж настаўнікам, школьнікам і бацькамі ні ў якім разе быць не павінен.

Звяртаю ўвагу на тое, што ў ніводным нарматыўным дакуменце, які рэгламентуе выстаўленне адзнак навучэнцам, не сказана аб зніжэнні балаў за тое, што вучань не выканаў метадычных рэкамендацый па афармленні пісьмовых работ (подпіс сшытка, адступленне клетачак, радкоў і інш.). Гэта значыць караць школьнікаў і настаўнікаў за клеткі нельга.

Як правільна падпісваць сшыткі, колькі адступаць клетачак, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца афармлення работ — справа настаўніка і вучняў. Хай педагог пакажа варыянты афармлення: строга злева ці па цэнтры, нумар класа пісаць рымскай або арабскай лічбай, паказаць, як выглядае праца з пропускамі клетачак і без пропускаў, і разам з навучэнцамі выбраць лепшы варыянт. Паступова вучні навучацца.

А тым, хто правярае якасць арганізацыі навучання на месцах, трэба звярнуць увагу на больш важныя пытанні: стварэнне ўмоў для вучобы, выкарыстанне сучасных метадаў і тэхналогій навучання і інш.

З праблемай, як падпісаць сшытак і колькі адступіць клетачак (10 ці 11), у стане справіцца настаўнік разам са сваімі вучнямі. Для гэтага патрабуецца пэўны час. І наўрад ці пакаранне — зніжэнне адзнак вучню або пазбаўленне прэміі настаўніка — змогуць спрыяць набыццю неабходных навыкаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць