Навука і тэхналогіі1010

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне

Амерыканскія даследчыкі стварылі эксперыментальны дрон, які падчас палёту становіцца амаль незаўважным. Для гэтага ім не спатрэбіліся ні спецыяльнае пакрыццё, ні аптычныя хітрыкі.

Дрон амаль незаўважны на фоне кветкі. Скрын відэа: IFLScienceOfficial / YouTube

Звычайна распрацоўшчыкі імкнуцца зрабіць дроны менш прыкметнымі з дапамогай камуфляжу, спецыяльных матэрыялаў або аптычных эфектаў. Але даследчыкі з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ЗША вырашылі пайсці іншым шляхам. Замест таго каб хаваць апарат, яны паспрабавалі выкарыстаць асаблівасці чалавечага зроку.

Каб знайсці аптымальную канструкцыю, як паведамляе навукова-папулярнае выданне IFLScience, даследчыкі выкарысталі штучны інтэлект. Спачатку камп'ютарная мадэль згенеравала каля 20 тысяч магчымых канфігурацый дрона, здольных стабільна лятаць.

Потым алгарытмы аптымізацыі на аснове ШІ шмат разоў змянялі размяшчэнне асноўных элементаў дрона — рухавіка, прапелера, платы кіравання, процівагі і батарэй, каб знайсці аптымальную кампаноўку.

Найлепшыя варыянты праверылі ў сімуляцыі, якая прыблізна ўзнаўляла чалавечы зрок, каб ацаніць, наколькі прыкметным будзе кожны з іх. Пасля яшчэ аднаго этапу аптымізацыі даследчыкі выбралі фінальны дызайн і ўвасобілі яго ў рэальнасці.

Дрон, які атрымаў назву Phantom Twist, мае лёгкі каркас і адзін прапелер. Падчас палёту ён круціцца вакол сваёй восі з хуткасцю да 25 абаротаў за секунду. Пры такой хуткасці чалавечае вока ўжо не паспявае выразна адрозніваць яго контуры — яны размываюцца.

А паколькі большая частка канструкцыі празрыстая, нешматлікія непразрыстыя элементы візуальна зліваюцца з фонам. У выніку дрон не становіцца нябачным, але выглядае як ледзь прыкметная размытая пляма.

На думку аўтараў распрацоўкі, такі дрон можа быць карысны для назірання за дзікай прыродай, даследавання мясцовасці і агляду мастоў, будынкаў ды іншай інфраструктуры, бо менш адцягвае ўвагу сваёй прысутнасцю.

У той жа час падобная тэхналогія тэарэтычна можа выкарыстоўвацца і для схаванага назірання або ў вайсковых мэтах. Праўда, самі даследчыкі такіх сцэнароў не прапануюць і разглядаюць выключна мірнае прымяненне сваёй распрацоўкі.

Каментары10

  • Праўда
    01.08.2026
    І сапраўды, дзе яшчэ патрэбная нябачнасць, як не для агляду мастоў!
  • Инжектор
    01.08.2026
    Да, да, да, и шумы от пропеллеров такая конструкция тоже скрывает 🤣
  • 1
    01.08.2026
    Можна адпрацаваць на праклятых рашыстах у баявых умовах ва Украіне з дапамогай ЗСУ

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?5

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй17

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?5

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць