Вайна3131

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries

У атак УСУ на Wildberries можа быць больш маштабная мэта, чым падавалася раней.

Дзяніс Штылерман. Скрын відэа: SergiyPeichev / YouTube

Галоўны канструктар і саўладальнік украінскай абароннай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман заявіў, што працяг удараў па складах Wildberries і Ozon можа прывесці да краху расійскай банкаўскай сістэмы, заўважыла «Агенцтва». У аўторак стала вядома, што маркетплейс абмяркоўвае з уладамі і дзяржаўнымі банкамі магчымую фінансавую дапамогу.

 «Зараз нам трэба дабіць Wildberries і Ozon, гэта абавязкова. Гэта прывядзе да краху банкаўскай сістэмы, гэта адны з асноўных пазычальнікаў», — сказаў Штылерман у інтэрв'ю Дзмітрыю Гордану. Інтэрв'ю апублікавана 27 ліпеня.

Паводле слоў Штылермана, магчымы крах Wildberries мусіць ударыць па ВТБ: «ВТБ зрабіў усю сваю стаўку на Wildberries. Яны разлічвалі сабе атрымаць усю гэтую 60‑мільённую кліенцкую базу Wildberries у якасці сваіх кліентаў аўтаматычна. У ВТБ і так былі справы не вельмі, а зараз… трыльёны рублёў крэдытаў акажуцца беззваротна страчанымі. І гэта можа пакласці другі самы буйны банк у Расіі».

У інтэрв'ю Штылерман назваў Wildberries найбуйнейшым пазычальнікам у Расіі і выказаў здагадку, што крах кампаніі прывядзе да абвальвання вялікай колькасці банкаў.

Як Украіна раней тлумачыла ўдары

Афіцыйна Кіеў тлумачыў атакі на Wildberries удзелам у забеспячэнні расійскай арміі, у тым ліку камплектуючымі для дронаў, навігацыйным абсталяваннем і рыштункам.

Пачаткова ўдары выглядалі як спроба стварыць напружанне сярод бізнэсоўцаў, якія працуюць з маркетплейсам. Тлумачэнне Штылермана можа сведчыць пра тое, што ва ўдараў могуць быць і іншыя мэты.

Наколькі Wildberries буйны пазычальнік

Згодна са справаздачнасцю па расійскіх стандартах, запазычанасць Wildberries складае 830 млрд рублёў (больш за 10 млрд даляраў).

Гэта сапраўды адзін з найбуйнейшых паказчыкаў сярод прыватных расійскіх гандлёвых кампаній, але прыкметна менш за доўг найбуйнейшых кампаній — «Газпрама», «Раснафты» і РЖД, даўгавыя абавязацельствы якіх вылічваюцца трыльёнамі рублёў.

Памер крэдытаў, выдадзеных непасрэдна ВТБ кампаніям групы Wildberries, публічна не вядомы. Да канца жніўня ВТБ мусіць закрыць здзелку па куплі 5% WB Банка. Акцыі ВТБ у аўторак упалі на 2,5%. Ціск на паперы аказала нявызначанасць, звязаная з партнёрствам банка з Wildberries, піша Reuters.

Хто дапаможа маркетплейсу

Высокапастаўленая крыніца ў галіне паведаміла Reuters, што Wildberries знаходзіцца ў складанай сітуацыі і, магчыма, кампаніі давядзецца звярнуцца па дзяржпадтрымку, хутчэй за ўсё, у дзяржбанкі.

Крыніца, блізкая да кампаніі і азнаёмленая з бягучымі перамовамі, паведаміла Reuters, што гендырэктар Wildberries Таццяна Кім падтрымлівае сувязь з уладамі, абмяркоўваючы магчымыя меры дапамогі ўладальнікам бізнесу. Крэмль пацвердзіў, што такія кансультацыі ідуць, але рашэнне пакуль не прынятае.

Першы намеснік старшыні ВТБ Дзмітрый П'янаў заявіў, што банк гатовы разглядзець дапамогу партнёру: «Калі мы атрымаем такі запыт, мы, вядома, будзем адкрытыя да розных формаў крэдытнай падтрымкі».

БПЛА пашкодзілі як мінімум сем складоў Wildberries і вывелі з ладу, па падліках Reuters, каля 10% складскіх магутнасцей. Праз парушэнні працы страты панеслі дзясяткі тысяч прадпрымальнікаў. Wildberries заявіў, што поўная ацэнка шкоды зойме не менш за 30 дзён.

Wildberries пачаў налічваць першыя выплаты найбольш уразлівым прадаўцам, абвясціў зніжкі на захаванне і бясплатныя транзітныя пастаўкі на рэгіянальныя склады. WB Банк і МФА WB Фінанс далі пацярпеламу малому і сярэдняму бізнэсу трохмесячныя крэдытныя канікулы. Прадаўцы скардзіліся, што кампенсацыі пакрываюць невялікую частку кошту страчаных тавараў.

Каментары31

  • Предприятие
    29.07.2026
    Ничего этот вб не компенсирует, это просто развод
  • 77
    29.07.2026
    Вб придумал Влад Бокальчук, а Ким там левый человек,просто позабирала у бывшего мужа всё
  • Усё так
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць