У Беларусі за апошнія дзесяць гадоў колькасць пажылых людзей павялічылася на 190,1 тыс. чалавек, або на 10,8%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульнай колькасці сельскага насельніцтва доля пажылых людзей паменшылася з 28,5% на пачатак 2006 года да 27,9% на пачатак 2016 года, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — павялічылася з 14,4% да 18,5%.
Згодна з прынятай у геранталогіі класіфікацыяй, да пажылых належаць людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя. У цяперашні час дэмаграфічная сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што з года ў год расце абсалютная колькасць і ўдзельная вага пажылых людзей. Беларусь не з'яўляецца выключэннем.
На пачатак 2016 года ў нашай краіне пражывала 1 955,5 тыс. пажылых людзей, ці амаль кожны пяты жыхар. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць насельніцтва ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых складала 1 360,8 тыс., у сельскіх населеных пунктах — 594,7 тыс. чалавек.
Штогод 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Такое рашэнне ў снежні 1990 года было прынята Генасамблеяй ААН у мэтах прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да праблем і патрэб людзей сталага ўзросту, падтрымання ў іх пачуцця патрэбнасці грамадству, павышэння ступені інфармаванасці грамадскасці аб дэмаграфічным старэнні грамадства.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары