Улада11

Кабякоў сустрэўся з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас візіту ў Беларусь сустрэўся 3 кастрычніка з прэзідэнтам гэтай краіны Мікалаем Цімофці.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Цімофці адзначыў, што адносіны Беларусі і Малдовы заўсёды былі шчырымі, блізкімі і плённымі. «Абавязацельствы, якія мы ўзялі адзін перад адным, выконваюцца. Лічу, мы павінны будаваць адносіны на двухбаковай аснове, — тады нам будзе ясна, што мы хочам і якія абавязацельствы ў нас адзін перад адным», — растлумачыў ён.

«Мы павінны будаваць адносіны такім чынам, каб нашы народы гэта адчулі і мелі б ад гэтага карысць», — адзначыў на сустрэчы прэзідэнт Малдовы.

Прэм'ер-міністр Беларусі сёння таксама ўзяў удзел у Беларуска-малдаўскім эканамічным бізнес-форуме. Выступаючы перад яго ўдзельнікамі, Кабякоў заявіў, што прыезд прадстаўнічай дэлегацыі бізнесменаў у Малдову — «гэта знак выхаду бізнес-партнёрства на новы ўзровень». Ён канстатаваў, што адносіны паміж Беларуссю і Малдовай даўно і традыцыйна развіваюцца ў духу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Апошнімі гадамі паміж краінамі актывізаваны дыялог на вышэйшым узроўні, падтрымліваецца канструктыўны міжурадавы дыялог. Паміж Беларуссю і Малдовай падпісаныя больш за 60 дагавораў у розных галінах. Суб'екты гаспадарання працуюць ва ўмовах свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў.

Падводзячы вынікі афіцыйнага візіту ў Малдову, кіраўнік беларускага ўрада заявіў журналістам, што Беларусь і Малдова задаволеныя ўзроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця.

«Учора мы правялі прадметныя перамовы з маім калегам прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. Мы ў цэлым задаволеныя існым узроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця. Гэтаму ў значнай ступені спрыялі абмены візітамі на вышэйшым узроўні», — адзначыў Кабякоў.

Паводле яго слоў, Малдова займае чацвёртае месца ў агульным аб'ёме тавараабароту Беларусі з краінамі СНД. Беларусь уваходзіць у дзесятку гандлёва-эканамічных партнёраў Малдовы і застаецца важным спажыўцом малдаўскай вінаробнай і плодаагародніннай прадукцыі.

«Узаемны таварабарот сёлета вырас на 10% і склаў амаль 150 млн долараў. У той жа час тавараабарот пакуль не дасягнуў узроўню 2014 года, калі мы мелі 400 млн ва ўзаемным гандлі. Нам, безумоўна, ёсць да чаго імкнуцца», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Высока ацаніў падчас сустрэчы з журналістамі ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў і прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп. «Мы лічым Беларусь прыярытэтным рэгіянальным партнёрам. Падчас сёлетніх сустрэч і дыскусій мы канстатавалі прасунуты характар адносін паміж Малдовай і Беларуссю, які працягвае развівацца на аснове прынцыпаў дружбы, павагі і ўзаемнай падтрымкі», — адзначыў Філіп.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»7

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»7

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць