Свет1818

У Аўстрыі знясуць дом, дзе нарадзіўся Адольф Гітлер

Аўстрыйскі ўрад хоча знесці трохпавярховы будынак на вуліцы Зальцбургер-Фарштат ў горадзе Браўнаў-ам-Ін, бо яно служыць месцам паломніцтва для неанацыстаў.

AFP

Будучыня дома актыўна абмяркоўваецца ў Аўстрыі ў апошнія гады. Адна частка грамадства выступае за знос пабудовы, другая лічыць, што трэба пакінуць будынак і знайсці яму прымяненне.

Але, як заявіў міністр унутраных спраў Аўстрыі Вольфганг Саботка, група экспертаў вырашыла, што дом неабходна знесці, піша газета Die Presse. Ад яго застанецца толькі падмурак.

Сёння на доме або побач з ім няма ніякіх згадак пра тое, што ў ім нарадзіўся Гітлер. Ля ўваходу ў будынак ўстаноўленая мемарыяльная дошка з надпісам: «За мір, свабоду і дэмакратыю. Не фашызму. Мільёны загінулых нагадваюць нам пра гэта». Імя Гітлера там не згадваецца.

На месцы знесенага дома пабудуюць новы будынак, у якім будуць размешчаныя адміністрацыйныя структуры або дабрачынная арганізацыя.

Дом, у якім нарадзіўся Гітлер, быў прадметам судовай спрэчкі на працягу некалькіх гадоў. Аўстрыйскі ўрад арандаваў будынак у яго ўласніцы з 1972 года.

У ім знаходзіўся цэнтр для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У апошнія гады кошт арэнды складаў 4,8 тыс. еўра ў месяц.

Уладальніца адмаўлялася прадаваць дом уладам і нават не дазваляла зрабіць у ім капітальны рамонт. У сувязі з гэтым з 2011 года будынак пуставаў. У выніку дэпутаты вырашылі прыняць закон, які дазволіць ім прымусова канфіскаваць будынак і выплаціць уласніцы кампенсацыю.

«За апошнія гады мы прыйшлі да высновы, што экспрапрыяцыя — адзіны спосаб пазбегнуць таго, каб гэты дом выкарыстоўваўся прыхільнікамі нацыстаў [як месца для пакланення]», — заяўляў раней прэс-сакратар міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі Карл-Хайнц Грундбек.

Бацькі Гітлера пражылі ў доме на Зальцбургер-Фарштат ўсяго тры тыдні, а потым пераехалі. Калі Гітлеру было тры гады, сям'я з'ехала з Браўнаў-ам-Ін.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны41

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць