У Разані (РФ) выбух бытавога газу адбыўся ў 10-павярховым доме раніцай у нядзелю. Загінулі трое, пацярпелі больш за дзесяць чалавек, у тым ліку дзіця.
Уцечка бытавога газу разглядаецца ў якасці прыярытэтнай версіі выбуху ў жылым доме ў Разані. У выніку загінулі тры чалавекі, паведаміла ў нядзелю прэс-служба Следчага камітэта Расіі.
«Папярэдні аналіз сітуацыі і першапачатковыя следчыя дзеянні, даюць падставы следству на дадзены момант разглядаць у якасці прыярытэтнай версіі уцечку бытавога газу», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары