Свет66

У расійскіх ВНУ вымяраюць «пратэстны патэнцыял» студэнтаў

24 кастрычніка газета «Коммерсант» напісала, што ў расійскіх ВНУ займаюцца ацэнкай «пратэстнага патэнцыялу» студэнтаў і выкладчыкаў у інтарэсах улады. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў пры РУДН Мікіта Данюк. Ужо днём ён заявіў, што «Коммерсант» няправільна зразумеў яго словы. Пасля гэтага журналіст выдання Аляксандр Чарных выклаў аўдыёфайл з прамовай Данюка.

Мікіта Данюк распавёў аб замерах «пратэстнага патэнцыялу» на кангрэсе прарэктараў па выхаваўчай рабоце. Ён дадаў, што займаецца арганізацыяй серыі навукова-асветніцкіх лекцый «Сцэнарыі будучыні Расіі», прысвечаных пытанням «процідзеяння дэструктыўным палітычным сілам». «Па выніках гэтага праекта былі складзеныя даведкі для службовага карыстання — у тым ліку для прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, а таксама пэўных спецыялізаваных структур», — прыводзіць словы Данюка «Коммерсант».

Лекцыі-дыскусіі па праграме «Сцэнары будучыні Расеі» сапраўды праходзяць у розных ВНУ краіны з 2015 года. Так, у сакавіку 2015 года ў Маскоўскім дзяржаўным будаўнічым універсітэце адбылася адна з такіх канферэнцый. У траўні 2015 года Данюк і іншыя лектары, сярод якіх былі прафесара РУДН, доктара палітычных навук, пісьменнікі і грамадскія дзеячы выступалі ў РДГУ, МДУ і МДІМА. Яны расказвалі пра пагрозы дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі і пра тое, што «маладыя людзі паддаюцца лжывым каштоўнасцям і маніпуляцыям». Студэнты і выкладчыкі РДГУ паспрабавалі сарваць гэтую лекцыю, калі мікрафон узяў сустаршыня руху «Антымайдан» Мікалай Старых.

Па інфармацыі «Газета.ру», фінансаванне цыкла лекцый «Сцэнарыі будучыні Расеі» праходзіла за дзяржаўны кошт. Праект як мінімум два разы атрымліваў грошы з прэзідэнцкага гранта для НКА: 4,95 мільёна рублёў і 7 мільёнаў рублёў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што нічога не ведае пра праверкі ВНУ на «пратэстны патэнцыял». Пяскоў таксама заявіў, што калі яны і былі, то Крамлём не ініцыяваліся. Нічога не ведаюць аб ініцыятыве Данюка і ў РУДН. У ВНУ адзначылі, што ён выступаў на кангрэсе прарэктараў не як прадстаўнік РУДН.

У другой палове дня 24 кастрычніка Данюк абверг свае словы. На званкі «Медузы» Мікіта Данюк не адказваў, але ў інтэрв'ю РІА «Новості» заявіў, што ніякіх праверак расейскіх ВНУ на «пратэстны патэнцыял» няма. Ён распавёў, што праект займаецца толькі навукова-асветніцкай дзейнасцю, ён «накіраваны на прафілактыку дэструктыўных паліттэхналогій у студэнцкім асяроддзі». Што тычыцца замераў «пратэстнага патэнцыялу», то Данюк кажа, што падобнымі даследаваннямі займаюцца заходнія паліттэхнолагі, «якія, на жаль, спрабуюць накаліць сацыяльна-палітычную абстаноўку ў Расеі». У адказ на гэта журналіст «Коммерсанта» Аляксандр Чарных выклаў запіс выступу Данюка, пасля якога не застаецца сумневаў, што на кангрэсе ён прамовіў менавіта тыя словы, якія былі зацытаваныя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць