Грамадства

Турысцка-інфармацыйны цэнтр Гродна пачаў працу ў Беластоку

Турысцка-інфармацыйны цэнтр, прысвечаны Гродна і гродзенскаму рэгіёну, пачаў працу ў будынку тэатра оперы і філармоніі ў польскім Беластоку. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева, піша БелТА.

«Тут жыхары і госці Беластока змогуць даведацца ўсю неабходную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Гродна і ваколіц, найбольш цікавыя турыстычныя аб'екты, атрымаць кантакты турыстычных фірм, гасцініц, іншых аб'ектаў сферы паслуг. Тут можна будзе ўзяць інфармацыйныя буклеты, турыстычныя карты, іншую друкаваную прадукцыю, атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя турыста пытанні», — распавяла Таццяна Лідзяева. У інфармацыйным цэнтры таксама можна будзе ва ўсіх падрабязнасцях даведацца пра парадак уезду і правілы знаходжання ў турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» (у склад тэрыторыі ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна), які з 26 кастрычніка замежныя турысты могуць наведваць без візы.

«Аналагічны цэнтр, прысвечаны турызму ў Падляскім ваяводстве Польшчы, пачаў працу тыдзень таму ў Гродне. Стварэнне такіх цэнтраў дасць магчымасць прыцягваць дадатковых турыстаў, ажыццяўляць сумесныя турыстычныя прадукты», — падкрэсліла Таццяна Лідзяева.

Яна адзначыла рост цікавасці да рэгіёна з боку так званых бязвізавых турыстаў. Паводле даных на 2 лістапада, для наведвання Беларусі такім чынам зарэгістраваліся амаль 110 замежнікаў. Большасць з іх — грамадзяне Польшчы і Літвы, аднак сярод тых, хто ўжо наведваў Гродна без візы, ёсць таксама жыхары Францыі, Іспаніі, Бельгіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі15

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа73

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

«Гамнет» — шэдэўр, натхнёны гісторыяй жыцця Шэкспіра. І бліскучая ігра акцёрак, якіх мы ведаем па «Чарнобылі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі15

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць