Усяго патроху1313

Самы модны міністр: Калтовіч выклаў сэлфі з рабочага кабінета ФОТАФАКТ

На жаль, беларускія чыноўнікі вышэйшага рангу ўсё яшчэ «на вы» з сацыяльнымі сеткамі. Міністры і дэпутаты краін Захаду цудоўна разумеюць, каб мець папулярнасць і кантакт з людзьмі прысутнасць у сацыяльных сетках проста неабходная. Таму яны актыўна вядуць твітары, фэйсбукі і снэпчаты. Сярэднестатыстычны беларускі чыноўнік максімум мае старонку ў «Аднакласніках» з парай дзясяткаў сяброў.

Аднак з’яўляюцца і тыя, хто лічыць, што быць у сацсетках іх абавязак. Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной нямала часу праводзіць у фэйсбуку, памочнік прэзідэнта па пытаннях спорту Максім Рыжанкоў піша ў твітар, у старшыні Гродзенскага райвыканкама Мечыслава Гоя ёсць старонка Укантакце.

Сярод астатніх варта асабліва адзначыць міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча. Асабліва радуе, што гэты чыноўнік піша ў сацсетках не толькі працоўныя моманты, але і дзеліцца асабістымі назіраннямі.

Уладзімір Калтовіч у працоўным кабінеце. Фота facebook.com.

Зусім нядаўна Калтовіч выклаў сэлфі з працоўнага кабінета. «Нядзеля, на працы», — падпісаў здымак міністр. На фота ён у нефармальнай абстаноўцы, без гальштука і ў модных акулярах.

Прычым гэта не першае сэлфі ад спадара Калтовіча, неяк ён ужо змяшчаў здымак з роднага Чэрвеня. Змяшчаў таксама фота з вяселля дачкі.

Уладзімір Калтовіч у Чэрвені. Фота з facebook.com.
Вяселле дачкі Уладзіміра Калтовіча. Фота з facebook.com.

Уладзімір Калтовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 у Чэрвені. Скончыў БДЭУ (1992) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2001). Ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных мінскіх крамах: універмагу «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска. Узначальваў мінскую гарадскую федэрацыю гандбола. Да прызначэння ў міністэрства Калтовіч працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Маскве.

Уладзімір Калтовіч сваёй актыўнасцю ў фэйсбуку дае цудоўны прыклад іншым міністрам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць