Здарэнні88

Галоўнага наркабарона Беларусі асудзілі на 20 гадоў

Фота Вадзіма Заміроўскага

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па нашумелай «Справе сямнаццаці». Галоўнаму фігуранту, Канстанціну Вілюгу, прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Былым супрацоўнікам КДБ — Дзмітрыю Вераценскаму — 15 гадоў узмоцненага рэжыму, а Ігару Карыцкаму — 14 гадоў. Канстанцін Дзенісевіч, у мінулым супрацоўнік МУС, атрымаў 14 гадоў ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Tut.by.

Дзясяткі чалавек прыйшлі пачуць прысуд — для гэтага загадзя працэс перанеслі ў будынак суда Маскоўскага раёна Мінска. Большасць — родныя абвінавачаных. На ўваходзе ў залу пасяджэнняў некалькі чалавек даглядалі прысутных.

Месяц таму фігуранты выступілі з апошнім словам: шмат хто казаў пра нібыта сфабрыкаванасць справы, а ўзятыя з «доказамі злачынства» — прасілі аб памілаванні Пракурор Алег Буйлянкоў прасіў прызначыць абвінавачаным ад 2 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Месяц спатрэбіўся суддзі Сяргею Хрыпачу, каб прыняць рашэнне.

Меркаваны прыбытак злачыннай структуры — 1,7 мільёна даляраў.

Галоўнага фігуранта, Канстанціна Вілюгу, абвінавачвалі ў стварэнні і кіраўніцтве міжнароднай злачыннай арганізацыяй, якая займалася абаротам псіхатропных рэчываў і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю са студзеня 2011 года па лістапад 2014-га. Яго ж абвінавачвалі ва ўцягванні ў незаконную дзейнасць іншых грамадзян (астатніх абвінавачаных па справе), сярод якіх — цяпер ужо былыя праваахоўнік Канстанцін Дзенісевіч з МУС, а таксама Дзмітрый Вераценскі і Ігар Карыцкі з КДБ.

Былых супрацоўнікаў КДБ і МУС абвінавачвалі ў арганізацыі хімічных даследаванняў «рэчываў, якія ўздзейнічаюць на цэнтральную нервовую сістэму, у тым ліку асабліва небяспечных псіхатропных», якія прызначаліся для далейшага нелегальнага продажу злачыннай арганізацыяй. Экспертызы праводзіліся ў Дзяржаўным крыміналістычным цэнтры МУС і дапамагалі прадаўцам абыходзіць закон — пазбягаць продажу рэчываў, якія забароненыя ці вось-вось будуць забаронены. Таксама бок абвінавачання лічыў, што супрацоўнікі органаў дзяліліся інфармацыяй пра спосабы барацьбы з наркагандлярамі і аператыўнымі дадзенымі пра крымінальны пераслед канкрэтных асоб (што дапамагала Вілюгу ў барацьбе з «канкурэнтамі» па бізнесе).

На лаве абвінавачаных было 17 чалавек: Канстанцін Вілюга, Дзмітрый Верацеенскі, Ігар Карыцкі, Канстанцін Дзенісевіч, Аліна Церагера, Ірына Семяняка, Яўген Цімохаўцаў, Сяргей Дамашкевіч, Антон Марозаў, Андрэй Працэвіч, Максім Гайдук, Марат Багель, Дзмітрый Гаўрыкаў, Віталь Міхалоўскі, Фёдар Бухавец, Валерый Страбкоў, Фёдар Артамонаў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць