Эканоміка2828

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»

Праз тры гады ў Польшчы айцішніца-эмігрантка прыехала ў Беларусь і зайшла ў «Мілу». Цэны непрыемна ўразілі.

Фота: galleria-minsk.by

Карыстальніца тыктоку agnusha.it запісала ролік пра тое, як пасля доўгага перапынку наведала ў Беларусі краму «Міла», дзе прадаюць касметыку і побытавую хімію.

«Я не жыла ў Беларусі тры гады. Вярнулася, зайшла ў «Мілу» і проста афігела ад цэнаў. Дзяўчаты, як вы жывяце? Еўрапейскі шампунь, які я купляю ў Польшчы прыкладна за 10—15 рублёў, тут каштуе ўсе 25—30 [рублёў]. 

Замест звыклага Dove — «Дав» рускімі літарамі за нейкі жорсткі аверпрайс. Еўрапейскіх шампуняў засталося літаральна 1-3 — і ўсё, аблічыўся», — уразілася дзяўчына. 

Яна згадала цану на шампуні аднаго з брэндаў — маўляў, за такія грошы яна б набыла ў Польшчы шампунь амерыканскага брэнду, не тое што еўрапейскага.

Ролік дзяўчыны набраў за суткі больш за 57 тысяч праглядаў і амаль 900 каментароў. Большасць з іх — агрэсіўныя па змесце:

«Незразумела, а чаму вярнулася? Няўжо паглядзець на цэны на шампуні?»

«А якасць у Польшчы? Жудаснае ўсё — ад ежы да хіміі і касметыкі, паслуг і медыцыны».

На запыты «чаму вярнулася» дзяўчына адказала, што прыехала ў госці на тыдзень. Касметыку яна брала з сабой, але ж спатрэбілася і зайсці ў «Мілу».

Найбольш папулярнай у каментарах была парада перайсці на беларускую касметыку — маўляў, і танней будзе, і якасць добрая, таму што «лысых няма». Іншы варыянт — гаспадарчае мыла:

«Я «Беліту» купляю. А колькі ў Польшчы хуткую выклікаць каштуе? А пайсці да доктара? А камуналка? А калі аборт трэба будзе зрабіць? А нельга ж».

«Мае дзеці жывуць у Францыі і купляюць беларускую касметыку, калі прыязджаюць дахаты».

Некаторыя каментатары, аднак, прызналі — дзяўчына ўсё правільна заўважае.

Айцішніца тым часам запісала дадатковыя ролікі. Яна патлумачыла, што ў Польшчы трапіць да доктара можна бясплатна, калі рэгулярна сплачваеш неабходныя плацяжы і падаткі. Што да камуналкі, яна сапраўды каштуе болей, чым у Беларусі, але і заробкі ў Польшчы вышэйшыя.

Выглядае, што такой рэакцыі на свой ролік дзяўчына не чакала:

«Вы нават не ўяўляеце, колькі разоў за ўчора мне прапанавалі вярнуцца ў сваю загніваючую Еўропу. Спрабавала данесці ў сваім відэа толькі тое, што ў Беларусі цэны на еўрапейскае сталі ў разы вышэйшыя, чым у той жа самай Польшчы. Сітуацыя змянілася за апошнія некалькі гадоў. 

А беларускія брэнды, якія аб’ектыўна ў разы саступаюць у якасці, ставяць свае цэны на ўзроўні еўрапейскіх. Разумею, шматлікія людзі ў каментарах пішуць, што яны манітораць зніжкі ў «Залатым яблыку», на Wildberries, каб толькі набыць танней. Але для мяне набыць добрую, якасную касметыку для догляду — гэта база».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары28

  • Руслан
    11.05.2025
    Аргументы у некоторых супер! :)) "Ну и что, что цены в РБ выше, чем в Польше? Зато в РБ аборты можно делать!"
    Ну, делай. Хоть каждый квартал.
  • Неверагодная
    11.05.2025
    А з астатнім усё нармальна той айцішніцы? Чысценка было? Палітвязні не перашкаджалі ў Васільках бульбу есці?
  • user
    11.05.2025
    Автор несколько приукрашивает. Есть вещи которые в Польше сильно дешевле (в раза два) типа брендовой парфюмерии, но что касается бытовой химии, то можно просто сравнить цены на сайте польского Rossman и беларуской Милы. Выбор в Rossman'e побольше конечно, но цены плюс-минус одинаковые на одни и те же товары.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць