Oz.by паведамляе, што перавыдадзеныя «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Пад адной вокладкай выйшлі два тамы знакамітай кнігі. «Каласы» выйшлі ў цвердым пераплёце, колькасць старонак — 928.

Рэліз кнігі адбыўся 14 снежня, выпусціла яе выдавецтва «Папуры», вядомае серыяй «Мая беларуская кніга».
Каштуе кніга 18,99 рубля і на сённяшні момант яе можна набыць у сямі кнігарнях Oz.by у Мінску.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары