Улада1111

У Беларусі на замову Міністэрства абароны мадэрнізавалі БТР-70

У ААТ «140 рамонтны завод» у Барысаве завершаная доследна-канструктарская праца па мадэрнізацыі бронетранспарцёра БТР-70 да ўзроўню БТР-70МБ1.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк, рэалізацыя праекта праводзілася за кошт уласных сродкаў прадпрыемства. Замоўца — Міністэрства абароны.

Паводле слоў Лаўранюка, у выніку рэалізацыі выдадзенага тактыка-тэхнічнага задання ўдалося значна палепшыць хадавыя і ахоўныя характарыстыкі бронетранспарцёра, а таксама ўнесці шэраг змен у эрганоміку машыны. Змены не закранулі вежавага кулямётнага ўзбраення, яно засталося штатным.

Устаноўка праверанага часам вадамётнага рухавіка ад БТР-80 і больш магутнага сілавога агрэгата — 8-цыліндравага дызельнага рухавіка «КамАЗ-7403.10» з турбанаддувам магутнасцю 260 к. с. — запатрабавала змен у канструкцыі агрэгатаў трансмісіі, у тым ліку прымянення новай раздатачнай каробкі і прывадаў яе кіравання, а таксама дапрацоўкі корпуса машыны.

У выніку маса бронетранспарцёра павялічылася на паўтары тоны і склала прыблізна 13 т (БТР-70 важыць 11,5 т, БТР-80 — 13,6 т). Гэта ніяк не паўплывала на хадавыя якасці БТР-70МБ1, які падчас выпрабаванняў здолеў на шашы развіць хуткасць 92 км/гадз.

Сур'ёзныя змены закранулі кампаноўку забранаванай прасторы. Так, для забеспячэння камфортнага размяшчэння вайскоўцаў у дэсантным аддзяленні павялічаная яго вышыня на 14 см, а для зручнасці выхаду з машыны — пашыраныя праёмы бакавых люкаў з устаноўкай у іх двухстворкавых дзвярэй. Для вядзення ўстойлівай і надзейнай сувязі БТР-70МБ1 атрымаў айчынную лічбавую радыёстанцыю Р-181-50ТУ «Драфа». Яна забяспечвае перадачу маўленчай і лічбавай інфармацыі па памехаабароненым канале сувязі.

У мэтах маскіроўкі і прыкрыцця баявой машыны ад агню процітанкавых сродкаў мадэрнізаваны БТР абсталяваны шасцю ўстаноўкамі для пуску дымавых гранат калібру 81 мм, якія ўваходзяць у склад універсальнай сістэмы 902В «Туча-2», адстрэльваюць на далёкасць 200—300 м зарады з утварэннем суцэльнай дымавой заслоны памерам 50х28 м.

Дзяржаўныя выпрабаванні БТР-70МБ1 скончыліся ў лістападзе 2016 года.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць